Знайсці
02.10.2022 / 22:01 14

Неймаверны прарыў украінскай арміі ўздоўж Дняпра. Расійская абарона пад Херсонам можа абрынуцца

Украінскія войскі пад Крывым Рогам за дзень прасунуліся на 20—30 км, пішуць расійскія франтавыя блогеры. Гэта пагражае калапсам расійскага фронту на гэтым кірунку.

Нечаканы ўдар украінскай арміі пасля абеду ў суботу скончыўся прарывам дзвюх ліній абароны расійскай арміі і выхадам украінцаў у тыл расійскім часцям, сканцэнтраваным каля Архангельскага і Давыдавага Броду. На карце: сінім пазначаныя ўкраінскія пазіцыі па стане на ранак суботы. Жоўтым — куды ўкраінцам удалося прасунуцца да вечара нядзелі. Чырвоны пункт — сяло Дудчаны, якое перайшло пад кантроль украінскай арміі.

Дудчаны — вялізнае сяло, дзе да вайны жыло 2100 чалавек.

Украінскае камандаванне паведамляе пра вызваленне тых ці іншых населеных пунктаў толькі пасля ўстанаўлення працяглага кантролю над імі.

Расійскі прапагандыст «Военкор Котенок» тлумачыць поспех украінцаў тым, што яны ўдарылі ў месцы, адкуль расійскіх дэсантнікаў вывелі на ратацыю. 

Выглядае, што рэзервы расійскага камандавання — як трышкаў кафтан.

Чытайце таксама: На Данбасе ўкраінскія войскі падышлі да Крамянной, пад Крывым Рогам прабіваюцца да Берыслава

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Пожалуй / адказаць
03.10.2022
Valadzimir, оригинально мыслите. Вы так разумееце, что если в соответствии с планом сгорел российский сарай, то пускай горит и белорусская хата. Откуда такая непоколебимая вера в Путина. Пора бы ей уже и поколебаться.
1
Valadzimir / адказаць
03.10.2022
шклоўскі чабан, дык з белоруссамі на працягу іхнай 150-гадовай гісторыі толькі гэта і робяць - уцягваюць і выкарыстоўваюць. Чаму - можна згадзіцца і з Вашай версіяй, але на маю думку, ізноў паўтару, найперш таму, што ў беларусаў няма суб'ектнасьці, духоўна-ментальнай, гістарычнай і геапалітычнай. Асабліва яскрава гэта бачна зараз: цяперашні жэстачайшы раскол Еўропы пэўнымі сіламі, з апусканьнем чарговай  "жалезнай заслоны", абсалютна супярэчыць нацыянальным інтэрэсам беларусаў, чыя краіна месьціцца ў цэнтры Еўропы на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў і магла бы быць "мастом" паміж Усходам і Захадам. Але белоруссы рашуча разыйшліся па розныя бакі барыкад і з натхненьнем падтрымліваюць тых, хто мэтанакіравана раскалвае Еўропу. Так што, мяркую, раней ці пазьней беларусы выканаюць сваю "гістарычную місію" - іх, уцягнуўшы ў вайну, выкарыстаюць як "гарматнае мяса" - ці за Расею, ці супраць Расеі, альбо і тое і другое.
0
SHOS / адказаць
04.10.2022
Главное слово может. Проблема в нехватке норм авиации, нормальных танков. Ведь по факту идёт прогрызание обороны. Даже в харьковской области кадры, которые являются ядром, успели свинтить. А это проблема Пехоты хватает. Не хватает наступательного вооружения. У РФ наоборот. Такие дела...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30