Знайсці
02.10.2022 / 20:31РусŁacБел

Памёр расійскі навуковец, якога ФСБ вінаваціла ў дзяржаўнай здрадзе

Навуковец Валерый Міцько, які абвінавачваўся расійскімі спецслужбамі ў дзяржаўнай здрадзе, памёр ва ўзросце 81 года. Пра гэта паведамляе «Медуза» са спасылкай на супольнасць адвакатаў і праваабаронцаў «Першы аддзел», якая абараняла Міцько.

Міцько знаходзіўся пад хатнім арыштам з 2020 года. Па словах ягоных адвакатаў, яму «ўсё часцей выклікалі хуткую, адпраўлялі ў бальніцу». «Ён быў не ў стане ні хадзіць, ні сядзець, ні тым больш даглядаць за жонкай — ляжачай хворай», — заявілі ў «Першым аддзеле».

«Прафесар Валерый Міцько стаў чарговым навукоўцам, закатаваным расійскай рэпрэсіўнай сістэмай. Памёр судзімым за злачынства, якога не здзяйсняў, пад замком — але палярных абшараў, якія ён так любіў, у яго больш ніхто не адбярэ».

Следства сцвярджала, што Валерый Міцько, які з 2016 года выкладаў у Даляньскім марскім універсітэце ў Кітаі ў якасці запрошанага прафесара, прадаваў сакрэтную інфармацыю кітайскім спецслужбам. Нібыта ён, «будучы ў Расіі адным з вядучых спецыялістаў гідраакустыкі», «вывез у сваім чамадане» дакумент з характарыстыкамі падводных лодак, у тым ліку расійскай.

Навуковец не прызнаваў сябе вінаватым, засведчваючы, што ўсе звесткі, якія ён нібыта перадаваў Кітаю, знаходзяцца ў адкрытым доступе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
11
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930