Знайсці
02.10.2022 / 19:14РусŁacБел

У Беларусі скарацілася колькасць настаўнікаў

Белстат апублікаваў статыстычны агляд, прымеркаваны да Дня настаўніка. Гэтае свята адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Калі ў мінулым навучальным годзе ў Беларусі налічвалася 111,4 тысяч настаўнікаў, то ў гэтым іх колькасць складае 106,7 тысяч чалавек.

Паводле звестак статыстычнага агляду, колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе ў Беларусі склала 106,7 тысяч чалавек.

Пры гэтым колькасць настаўнікаў (уключаючы сумяшчальнікаў) ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі краіны ў 2020/2021 навучальным годзе складала 111,4 тысяч. Гэта значыць, за год агульная колькасць настаўнікаў скарацілася на 4,7 тысяч чалавек.

У той жа час у гэтым навучальным годзе колькасць вучняў у дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі складала 1075,7 тыс.чалавек. Да прыкладу, у 2012 годзе, г. зн. 10 гадоў таму гэты паказчык складаў 928,2 тысяч чалавек.

У статыстычным аглядзе адзначаецца, што 86,7% усіх школьных настаўнікаў цяпер — жанчыны. Пры гэтым 78,8% маюць першую або вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Агульная колькасць настаўнікаў-прадметнікаў (на пачатак 2021/2022 навучальнага года) складала 67 тысяч чалавек. З іх 55 тысяч жанчын і 12,1 тысяч мужчын.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930