Знайсці
02.10.2022 / 16:29РусŁacБел

З пашкоджаных газаправодаў «Паўночны паток» выйшаў увесь газ

Ціск у газаправодзе «Паўночны паток — 2» стабілізаваўся, бо з яго выйшаў увесь газ. Пра гэта паведаміла ў твітары Дацкае энэргетычнае агенцтва.

Таксама 2 кастрычніка стала вядома, што спыненая ўцечка газу і на «Паўночным патоку — 1», ціск стабілізаваны.

Усяго спецыялісты выявілі пяць уцечак у газаправодах «Паўночны паток». Выбухі на магістралях газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны паток — 2» былі зафіксаваныя 24 верасня. Пра тое, што ў іх крытычна зменшыўся ціск, стала вядома 26 верасня. Аператар газаправодаў Nord Stream AG адразу ж заявіў аб беспрэцэдэнтных разбурэннях.

У нямецкай прэсе з'яўляліся паведамленні аб тым, што газаправоды, пабудова якіх каштавала мільярды даляраў, немагчыма будзе адрамантаваць. Аднак віцэ-прэм'ер расійскага ўрада Аляксандр Новак 2 кастрычніка заявіў, што нібыта «ёсць тэхнічныя магчымасці» аднавіць інфраструктуру, аднак гэта запатрабуе часу і грошай.

Кампанія мае намер прыступіць да ліквідацыі уцечак 3 кастрычніка. У Польшчы тым часам 1 кастрычніка запрацаваў канкурэнт газаправодаў «Паўночны паток» — Baltic Pipe, які злучае краіну з нарвежскім шэльфам праз Данію.

Чытайце таксама:

Нямецкія спецслужбы лічаць, што падарваныя трубаправоды могуць выйсці са строю назаўжды

У Нямеччыне падазраюць, што ўцечкі газу на «Паўночных патоках» сталі следствам дыверсіі

Брытанцы мяркуюць, што «Паўночны паток» маглі падарваць дыстанцыйна загадзя пастаўленымі мінамі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера