Знайсці
01.10.2022 / 18:324РусŁacБел

На аэрадроме ў Крыме — пажар, разбіўся вайсковы самалёт

Севастопальскія паблікі публікуюць фота і відэа выбухаў і чорнага дыму каля аэрадрома Бельбек.

Фота: сацсеткі

Губернатар Севастопаля патлумачыў выбухі на аэрадроме тым, што самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і загарэўся.

«Пазаштатная сітуацыя на аэрадроме Бельбек. Паводле інфармацыі ратавальнікаў, пры пасадцы самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы і загарэўся. Цяпер на месцы працуюць пажарныя разлікі. Прашу захоўваць спакой», — напісаў Міхаіл Разважаеў.

Пазней Разважаеў дадаў, што пілот паспеў эвакуявацца, пажар аператыўна патушаны, аэрадром не пацярпеў.

Аэрадром Бельбек размешчаны ў 8 км на поўнач ад горада Севастопаль. Там базуецца знішчальны авіяцыйны полк.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
2
цьняньскі цмок/адказаць/
01.10.2022
рашысцкія шмонькі зноў закурылі
0
Авіяаматар/адказаць/
02.10.2022
Надеюсь, что появится новая серия в "Расследовании авикатастроф", это же яркий пример "нарушения правил авиационной безопасности" с точки зрения правил экплуатации воздушных судов.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
04.10.2022
на фота гдяджу...

Тоже заметил.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера