Знайсці
01.10.2022 / 12:08РусŁacБел

Год «хатняй хіміі» прысудзілі жыхару Брэста за абразу супрацоўнікаў міліцыі

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 верасня завяршыўся разгляд крымінальнай справы мясцовага прадпрымальніка Сяргея Беразюка, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), піша Вясна.

Справу разглядаў суддзя Яўген Браган.

Па матэрыялах абвінавачання, Беразюк, пасля прагляду ў адным з тэлеграм-каналаў фотавыявы памочніка начальніка аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна па кантролі за рэгістрацыйна-ўліковай працай К., а таксама фотавыявы інспектара дарожна-патрульнай службы аддзялення ДАІ УУС Кобрынскага райвыканкама, размясціў у адкрытым доступе паведамленні, якія супярэчаць агульначалавечай маралі, выражаныя ў непрыстойнай форме, прыніжаюць гонар і годнасць службовых асоб.

Перад тым, як абвінаваціць Беразюка ў абразе прадстаўніка ўлады, яго асудзілі да адміністрацыйнага арышту на 15 сутак.

Суд пастанавіў прызнаць Сяргея Беразюка вінаватым у абразе прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930