Знайсці
30.09.2022 / 22:542РусŁacБел

Увечары ў суботу ў Мінску пачнецца «Ноч мастацтва»

Суботнім вечарам, 1 кастрычніка, у мінскім Палацы мастацтваў на вуліцы Казлова пачнецца «Ноч мастацтва». Абяцаюць перформанс, музыку, лекцыі ды майстэрні, размовы пра мастацтва і «Восеньскі салон». Экспазіцыя «Восеньскага салона» будзе адкрытая і даступная да прагляду ўсю ноч.

За лекцыйную частку адказваюць вядомыя мастакі і куратары Беларусі: Надзея Хмыль, Андрэй Пічушкін і Мар’яна Карповіч. Разам з імі і іншыя будуць разважаць пра тое, як разумець і глядзець мастацтва, пра этыку ў арт-асяроддзі і пра калекцыянаванне.

Таксама абяцаюць эксперыментальны танцавальны кантэст «E-Styles:Exp» і імпрэзу ад Лабараторыі Руху «STRUCTURERS».

За музыку адказваюць «Real Steel Boy», «Падаем и Ловим», «Dana Damn», «Tvoi_Hozyain», buddha boy, ryazanova.

На імпрэзе можна будзе набіць тату па эскізах Алеся Родзіма і мастакоў Беларусі.

Кошт квіткоў: 30 верасня — 7 рублёў, 1 кастрычніка — 10 рублёў. Набыць іх можна па спасылцы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
0
Хронос/адказаць/
30.09.2022
Ноччу трэба спаць ! Мастацтву - дзень !
0
филипыч, пойдешь?/адказаць/
01.10.2022
"І прапанова для фанатаў: на імпрэзе можна будзе набіць тату"
сп'яну? ноччу? у невядомай кампаніі?
класіка
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930