Знайсці
30.09.2022 / 21:07РусŁacБел

Беларусь і Расія падпісалі пагадненні аб транзіце беларускіх грузаў праз Расію

Прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі паведаміла аб падпісанні з расійскім бокам міжурадавага пагаднення аб транзіце грузаў з нашай краіны па тэрыторыі Расіі.

Фота: unsplash.com

Міністэрства транспарту і камунікацый адзначае, што дасягнутыя дамоўленасці гарантуюць з'яўленне новых варыянтаў дастаўкі беларускіх тавараў за межы «Саюзнай дзяржавы» морам і сушай, а таксама адкрываюць для беларускіх юрыдычных асоб дадатковыя магчымасці для супрацоўніцтва з расійскімі арганізацыямі, якія прадстаўляюць транспартныя паслугі.

Па словах кіраўніка расійскага Мінтранса Віталя Савельева, рэалізацыя пагаднення дазволіць Беларусі «захаваць аб'ём экспарту і выйсці на новыя рынкі». Чыноўнік таксама згадаў, што паспяхова рэалізуецца падпісанае ў лютым 2021 года пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расійскія парты.

Па словах Савельева, транзіт прадукцыі беларускай нафтавай прамысловасці праз тэрыторыю Расіі ў 2022 годзе будзе больш за запланаваны прыкладна на чвэрць (600 тысяч тон) і дасягне 3 мільёнаў тон.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера