Знайсці
30.09.2022 / 17:55РусŁacБел

Апублікаваны лонг-ліст літаратурнай прэміі Ежы Гедройця

У яго ўвайшлі 12 выданняў. Спіс з’явіўся на старонцы прэміі ў фэйсбуку.

1. Сяргей Абламейка «Невядомы Менск. Гісторыя знікнення. Кніга першая» — «Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода», 2021.

2. Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Мінск, «Галіяфы», 2021.

3. Валерый Гапееў «Жэнька, каралева мышак». Мінск, «Кнігазбор», 2021.

4. Васіль Грынь «Не адчайваемся». Мінск, Кнігазбор, 2021

5. Зміцер Дзядзенка «Ордэн Прамяністых». Мінск, «Янушкевіч», 2020.

6. Сяргей Календа «Дэкалог». Вільня, «Логвінаў», 2021.

7. Павел Каспяровіч «Чорная рэчка». Мінск, «Кнігазбор», 2021.

8. Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі». Мінск, «Галіяфы», 2021.

9. Маргарыта Латышкевіч «Уласны крыж». Мінск, «Мастацкая літаратура», 2021.

10. Уладзімір Някляеў «Гэй Бэн Гіном». Беласток, Фонд Kamunikat.org, 2021.

11. Ганна Севярынец «Мая школа». Мінск, «Лімарыус», 2021.

12. Аляксандр Хацкевіч «Замак на ўзгорку». Мінск, «Галіяфы», 2021.

Cёлета ў склад журы ўвайшлі: літаратуразнаўца Ульяна Верына; крытык, літаратар Сяргей Дубавец; пісьменніца Святлана Курс; паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч; крытык, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Прэмія Гедройця ўручаецца штогод з 2012-га за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930