Знайсці
30.09.2022 / 16:46РусŁacБел

Краіны Еўрасаюза папярэдне ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі

Краіны Еўрапейскага саюза дасягнулі папярэдняй дамоўленасці аб увядзенні восьмага пакета санкцый супраць Расіі. Як піша Reuters са спасылкай на свае крыніцы, амбасадары 27 краін ЕС у Бруселі абмеркавалі гэтую прапанову ў пятніцу і «далі зялёнае святло, а канчатковае ўхваленне чакаецца на наступным тыдні».

Адзначаецца, што 27 краін маюць патрэбу ў аднадушнасці для ўвядзення санкцый, і, калі іх рознагалоссі акажуцца занадта сур'ёзнымі, то абмеркаванне працягнуць нацыянальныя лідары блока ў Празе 6-7 кастрычніка.

Па інфармацыі выдання EUObserver, у прыватнасці, Еўрапейскі саюз мае намер пашырыць чорны спіс расіян і забараніць увоз у ЕС нафты, сталі, алмазаў, ікры і гарэлкі з Расіі.

Персанальныя санкцыі плануецца ўвесці супраць філосафа Аляксандра Дугіна і артыстаў Юліі Чычэрынай, Алега Газманава і Мікалая Растаргуева.

«ЕС таксама збіраецца ўдарыць па расійскім алмазаздабыўчым гіганце «Алрос», але пашкадаваць астатнюю частку алмазнага сектара, забараніўшы пры гэтым імпарт ікры, гарэлкі і цыгарэт», — адзначае выданне.

Еўракамісія таксама канкрэтызавала планы па абмежаванні цэн на расійскую нафту. Суднаходным фірмам і страхоўшчыкам будзе забаронена працаваць з ёй, калі яе «пакупная цана за барэль» не будзе «на ўзроўні або ніжэйшай за загадзя ўсталяваную цанавую мяжу», вызначаную спецыяльнай камісіяй кааліцыі G7+.

Таксама прапановы Еўракамісіі нацэленыя «на сяброў Расіі ў ЕС». У прыватнасці, плануецца забараніць грамадзянам ЕС займаць кіраўнічыя пасады ў буйных расійскіх дзяржаўных кампаніях.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз хоча забараніць увозіць у Расію туалетную паперу

Урсула фон дэр Ляен: «Столь цэнаў» на расійскую нафту будзе ў восьмым пакеце санкцый 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930