Знайсці
30.09.2022 / 17:21 6

Дыпламатычны кавід? Патрыярха Кірыла не было на цырымоніі анексіі

Сёння ўранку паведамілі, што ў яго кавід і пасцельны рэжым.

Патрыярх Кірыл 25 верасня. Фота: patriarchia.ru

Рэдкі выпадак — кіраўніка Рускай праваслаўнай царквы не было на дзяржаўнай цырымоніі найвышэйшага ўзроўню. Не простай — цырымоніі далучэння Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей Украіны.

«Звычайна інфармацыя пра здароўе патрыярха Кірыла засакрэчана і кавіду ён сцеражэцца надзвычайна. Патрыярх прасядзеў амаль усю пандэмію ў ізаляцыі і пазбягаў кантактаў, нават пасяджэнні сінода праводзіў праз інтэрнэт. Служыў у сваім дамовым храме без прыхаджан. Улічваючы тое, што нядаўна патрыярх назваў сам сябе пацыфістам, я дапускаю, што ён проста знайшоў нагоду не з’явіцца на мерапрыемства», — каментуе тэолаг Наталля Васілевіч.

«Пабачым пазней, як хвароба будзе развівацца», — кажа Васілевіч. 

Чытайце таксама:

На цырымоніі анексіі Пуцін выступіў з высакапарнай, але неканкрэтнай прамовай. Будзе курс на процістаянне з Захадам, але чырвоныя лініі не вызначаныя

Лукашэнка: Украінцам няма ў чым папракнуць Беларусь

Узброеныя сілы Нарвегіі прыведзеныя ў стан павышанай боегатоўнасці

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Андрусь / адказаць
30.09.2022
Як там у адным савецкім фільме казалі? "Бог не Тімошка - відіт немножко!" Трэба Гундзяю гэта ведаць, перш чым дабраслаўляць вайну і акупацыю ды заклікаць расійцаў ісці забіваць ды паміраць. 
0
шарль / адказаць
01.10.2022
Как выйти из православия?
0
Франциск Кириллович Джонс / адказаць
01.10.2022
шарль, никак 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30