Знайсці
30.09.2022 / 16:585РусŁacБел

На цырымоніі анексіі Пуцін выступіў з высакапарнай, але неканкрэтнай прамовай. Будзе курс на процістаянне з Захадам, але чырвоныя лініі не вызначаныя

Уладзімір Пуцін на цырымоніі ў Крамлі падпісаў дамовы, паводле якіх Расія анексуе захопленыя тэрыторыі Украіны. У склад Расіі, паводле гэтых дамоў, мусяць увайсці тэрыторыі самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР», а таксама Херсонская і Запарожская вобласці. З боку анексаваных тэрыторый дагаворы падпісалі, адпаведна, Дзяніс Пушылін, Леанід Пасечнік, Уладзімір Сальда і Яўген Баліцкі. Звярнула ўвагу адсутнасць патрыярха Кірыла. Па афіцыйнай версіі, ён захварэў на кавід.

Перад падпісаннем дамоваў Пуцін выступіў са зваротам у Георгіеўскай зале Крамля. Ён нагадаў, што на акупаваных тэрыторыях, маўляў, прайшлі «рэферэндумы», на якіх жыхары зрабілі свой выбар.

Звяртаючыся да ўкраінскіх уладаў, Пуцін сказаў, што Расія гатовая да перамоваў аб міры, але абмяркоўваць «выбар» грамадзян чатырох рэгіёнаў не будзе. «Людзі, якія жывуць у ДНР, ЛНР, Херсоне і Запарожжы, становяцца нашымі грамадзянамі. Назаўжды», — заявіў Пуцін.

Затым Пуцін абвінаваціў Захад у тым, што той хоча аслабіць і разваліць Расію. Ён паабяцаў, што Расія абароніць свае каштоўнасці: «Захаду не патрэбная Расія, але яна патрэбная нам». Таксама Пуцін прыгадаў ядзерныя ўдары па Хірасіме і Нагасакі, бамбардзіроўкі Дрэздэна і іншых нямецкіх гарадоў падчас Другой сусветнай вайны, а таксама развязаныя войны ў Карэі і В'етнаме.

Таксама ён успомніў пра нядаўнія выбухі на газаправодах «Паўночны паток» і абвінаваціў у гэтым «англасаксаў». Заканчваючы тэму Захаду, Пуцін сказаў, што Расія цяпер вядзе з ім бітву за сваю будучыню: «Лёс паклікаў нас на поле бітвы за наш народ. За вялікую гістарычную Расію».

Перад гэтым 17-23 верасня на акупаваных тэрыторыях прайшлі «рэферэндумы», на якіх жыхароў пыталіся, ці згодныя яны з тым, каб іх рэгіёны ўвайшлі ў склад Расіі. Паводле звестак спешна створаных мясцовых ЦВК, пераважная большасць прагаласавала «за».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі яшчэ да заканчэння «рэферэндумаў» назваў іх фіктыўнымі і дадаў, што калі Расія анексуе ўкраінскія тэрыторыі, то ніякіх перамоваў ён весці не будзе. Іншыя сусветныя лідары таксама заявілі, што не прызнаюць вынікі «рэферэндумаў».

Маскоўская фондавая біржа адрэагавала на тое, што прамова Пуціна была неканкрэтнай, ростам акцый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
fck ptn/адказаць/
30.09.2022
яке воно кончене
0
Ваня /адказаць/
01.10.2022
кажется только когда он накакает  во время выступления на трибуну, они увидят что он больной 
0
Нина/адказаць/
01.10.2022
Выключите эту говорящую голову раз и навсегда!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера