Знайсці
02.10.2022 / 11:52 3

Беларусы больш не бульбашы, а бурачнікі

У Беларусі сталі сеяць шмат цукровых буракоў і рапсу і вырошчваць садавіны. Тым часам, валавы збор бульбы за апошнія 50 гадоў паменшаў удвая.

Гэта вынікае са статыстычных даных Белстата пра валавы збор асноўных сельскагаспадарчых культур.

Апошнія дзесяцігоддзі ў Беларусі садзяць усё больш цукровых буракоў, садавіны і рапсу, бо гэтыя культуры сталі больш прыбытковымі і запатрабаванымі. Сельскагаспадарчыя плошчы пад бульбай змяншаюцца, адпаведна, меншаюць і аб’ёмы вырашчанага.

Прарыўным для цукровых буракоў стаў 2003 год. Тады іх сабралі амаль два мільёны тон. У 2004-ым ураджай сягнуў трохмільённай адзнакі. У 2018 годзе ўжо сабралі амаль 5 мільёнаў. Пакуль гэта рэкорд. У 2021-м — гаспадаркі не дацягнулі да чатырох — 3 мільёны 871 тысяча.

Калі ў савецкі час Беларусь залежала ад паставак цукру з Украіны і Расіі, то цяпер мы ў гэтым сэнсе самадастатковыя.

Летась у параўнанні з буракамі бульбы сабралі менш — 3 мільёны 409 тысяч. Рэкордны ўраджай «другога хлеба» быў вырашчаны ў далёкім 1970 годзе — 13 мільёнаў 234 тысячы тоны. За апошнія 48 гадоў валавы яго аб'ём скараціўся да цяперашніх трох з паловай мільёнаў.

Доўгі час Беларусь была бульбяным краем, бо ў нашым клімаце гэтая культура давала гарантавана вялікія ўраджаі. 1990 годзе бульба займала ў беларускіх калгасах каля 289 тысяч гектараў, а ў 2019 годзе — усяго 23 тысячы гектараў.

Але лепшыя сарты і агратэхніка забяспечваюць вышэйшыя ўраджаі.

Беларус працягвае спажываць бульбы больш, чым хто ў свеце — 183 кілаграмы за год.

Цяпер сельгаспрадпрыемствы ўгледзелі прыбыткі не толькі ў бураках, але ў рапсе і іншай гародніне.

Асаблівы выяўны рост аб'ёмаў гародніны ідзе ад 2000 года, калі яе ўпершыню было сабрана 2 мільёны тон. За два дзясяткі гадоў аб’ём яе вырабу вырас да амаль трох мільёнаў.

Рапс для беларускай сельскай гаспадаркі культура адносна новая. У 1985 годзе яго сабралі толькі 12 тысяч тон. У 2021 годзе — ужо 715.

Цяпер палі, якія квітнеюць жоўтым у маі-чэрвені, сталі звычайнымі для нашай краіны. Былі і больш ураджайныя гады за 2021-ы. Напрыклад, 730 тысяч тон вырасцілі рапсу ў 2014-м.

Разам з бульбай прасядае і вырошчванне лёну. Рэкордны яго ўраджай быў сабраны ў 2008 годзе — 61 тысяча тон. Летась вырасцілі ледзь не ўдвая менш — 26 тысяч тон.

За савецкім часам лёну, як і бульбы, у Беларусі збіралі значна больш. У 1980 годзе ураджай перавышаў 100 тысяч тон. 

Цяпер льнаводства перажывае не найлепшыя свае гады. Льнозаводы банкрутуюць, а гаспадаркі пазбягаюць сеяць лён, бо ён не акупляецца належна.

Рэцэпт на выхадныя. Боксці (boxty) — дранікі, але па-ірландску

Якія працэсы адбываюцца ў вашым целе, калі вы ясце бульбу?

Як правільна захоўваць бульбу зімой і якія сарты выбраць?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Дзед / адказаць
02.10.2022
Яшчэ варта дадаць, што гэтыя два папулярныя ў Беларусі (здэцца часта"гма") прадукты, цукар (цукровыя буракі) і бульба якую наш арганізм пасьпяхова перарабляе, лічы, ў той жа цукар прыносіць беларусам атлусценне, зьнішчаны імунітэт, анкалогію, інсулінарэзыстэнтнасьць, запакаваныя жылы і іншыя праблемы... Ну зразумела з аператыўнаю дапамогаю прамысловых "ешкавых" каўбасаў, тытуню, алкаголю і малочкі...
0
Гость / адказаць
02.10.2022
Свекольник - производное от свеклы(блюдо-суп), опять же - это по-русски. Свекла - это бурак , поэтому правильнее было бы - Буракаши(по аналогии Бульбаши).
0
Андрусь / адказаць
03.10.2022
Слова "ледзь" мае іншы сэнс.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31