Знайсці
30.09.2022 / 12:097РусŁacБел

Былы дыпламат асудзіў уручэнне паслом Швейцарыі даверчых грамат Лукашэнку: Старая добрая рэальная палітыка

Сёння пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін уручыла даверчыя граматы Аляксандру Лукашэнку. Экс-супрацоўнік беларускага МЗС Павел Слюнькін апублікаваў з гэтай нагоды пост.

Слюнькін зазначыў, што уручэнне грамат адбылося, «нягледзячы на нелегітымнасць Лукашэнкі, саўдзел у вайне супраць Украіны і больш за 1300 палітычных зняволеных».

«Старая добрая рэальная палітыка», — напісаў ён.

Пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін прыняла актыўны ўдзел у вызваленні грамадзянкі Швейцарыі Наталлі Хершэ і асабіста праводзіла яе ў аэрапорце.

У аэрапорце Наталлю Хершэ сустракала і праводзіла пасол Швейцарыі Крысцін Хонэгер-Залатухін

Наталлю Хершэ затрымалі 19 верасня 2020 года, яна сарвала балаклаву з амапаўца, які затрымліваў жанчын на маршы за свабодныя выбары. Пазней яе асудзілі да 2,5 года калоніі. Яна правяла за кратамі 17 месяцаў. Ëй заставалася адбыць яшчэ 13 месяцаў зняволення.

Яшчэ ў лютым Крысцін Хонэгер-Залатухін уручыла Уладзіміру Макею копіі даверчых грамат. Швейцарскае МЗС каментавала, што не лічыць гэты жэст прызнаннем легітымнасці Лукашэнкі.

Раней амбасадары еўрапейскіх краін адмаўляліся ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку, дэманструючы тым самым непрызнанне вынікаў выбараў 2020 года.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Беларус/адказаць/
30.09.2022
Было б цікава пачуць каментар швейцарскага мзс на гэты конт.
30.09.2022
Мойша, Лухта, таварышч майор
0
Максим Дизайнер/адказаць/
01.10.2022
ceb

Если бы партия не поггнала памяркоунае б на немецкие танки, точно также сидели бы у хаце с краю, и ждали асвабадзицелей, похвиг с какой стороны.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера