Знайсці
30.09.2022 / 10:38РусŁacБел

Палітвязню Яўгену Батуру далі «хімію»

Сёння ў Цэнтральным судзе Мінска суддзя Вікторыя Шабуня агучыла чарговы палітычны прысуд: палітвязня Яўгена Батуру асудзілі да 2 гадоў «хіміі» з накіраваннем, піша «Новы час».

Суд над Яўгенам Батурам пачаўся ўчора, 29 верасня. Частка яго была закрытай. Мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Падставай стаў удзел у маршы МТЗ 14 жніўня 2020 года.

Старшая памочніца пракурора Цэнтральнага раёна Казлова запрасіла для палітвязня 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Яўген Батура віну прызнаў часткова, а ў апошнім слове папрасіў пры прызначэнні пакарання ўлічыць асабістую сітуацыю, якая для яго цяпер прыярытэтная: цяжарнасць жонкі і выяўленае анкалагічнае захворванне ў бацькі.

Адвакатка палітвязня Таццяна Лішанкова прасіла апраўдаць яе падабароннага, паколькі ў яго дзеяннях адсутнічае склад злачынства.

У выніку суддзя Вікторыя Шабуня прызначыла Яўгену пакаранне ў выглядзе двух гадоў «хіміі».

Яго вызвалілі ў зале суда пад падпіску аб нявыездзе, арышт з маёмасці знялі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930