Знайсці
30.09.2022 / 09:58 5

Генеральны сакратар ААН: Анексія Данецкай, Луганскай, Запарожскай, Херсонскай абласцей незаконная і не будзе мець юрыдычнай сілы

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заявіў, што ўваходжанне Данецкай і Луганскай «народных рэспублік», Херсонскай і Запарожскай абласцей у склад Расіі не будзе мець юрыдычнай сілы, перадае ТАСС.

«Любое рашэнне аб [далучэнні] Данецка, Луганска, Херсонскай і Запарожскай абласцей не будзе мець юрыдычнай сілы і заслугоўвае асуджэння», — сказаў Гутэрыш.

«Статут ААН ясны, — сказаў Гутэрыш. — Любая анексія тэрыторыі дзяржавы іншай дзяржавай у выніку пагрозы сілай або прымянення сілы з'яўляецца парушэннем прынцыпаў Статута ААН і міжнароднага права. Генеральная Асамблея ААН таксама выразна выказвалася на гэты конт».

Генеральны сакратар ААН таксама адзначыў, што Расійская Федэрацыя ў якасці аднаго з пастаянных членаў Савета бяспекі ААН нясе асаблівую адказнасць за выкананне Статута. «Гэта нельга ўзгадніць з міжнародным правам. Гэта супярэчыць усяму, за што выступае міжнародная супольнасць. Гэта грэбуе ўсімі прынцыпамі і мэтамі Аб'яднаных Нацый. Гэта небяспечная эскалацыя. Гэтаму няма месца ў сучасным свеце. Гэта не павінна быць прынята», — сказаў ён.

Гутэрыш падкрэсліў, што пазіцыя ААН па так званых рэферэндумах адназначная. «Мы цалкам адданыя суверэнітэту, адзінству, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў рамках яе міжнародна прызнаных меж і ў адпаведнасці з рэзалюцыямі ААН. Я хачу падкрэсліць, што так званыя рэферэндумы ў акупаваных рэгіёнах былі праведзеныя ва ўмовах узброенага канфлікту, які працягваецца, на тэрыторыях пад расійскай акупацыяй і па-за рамкамі ўкраінскага прававога і канстытуцыйнага поля. Іх нельга назваць сапраўдным выражэннем народнай волі», — сказаў Генеральны сакратар ААН.

Мяркуецца, што Крэмль сёння правядзе цырымонію анексіі ўкраінскіх тэрыторый.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
вероника / адказаць
30.09.2022
А КРЫМ????
0
Разъяснение / адказаць
30.09.2022
вероника, а про Крым уже заявляли в 2014-м., нет необходимости повторяться...
0
Иван / адказаць
30.09.2022
вероника, А КРЫМ???? Оккупирован. И вернеться на родину, В Украину.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30