Знайсці
30.09.2022 / 10:57РусŁacБел

Праваабаронцу вінавацяць у правозе праз мяжу вялікай сумы грошай, будзе завочны працэс

Следчы камітэт папоўніў спіс асобаў, супраць якіх распачатая «спецыяльная вытворчасць», праваабаронцам з цэнтра «Вясна» Змітром Салаўёвым. Год назад ён эміграваў, ратуючыся ад рэпрэсій. «Гэта помста за эфектыўную праваабарончую дзейнасць і назіранне за выбарамі», — кажа Салаўёў.

Фота: Старонка Змітра Салаўёва ў Facebook

Як вынікае з апублікаваных Следчым камітэтам звестак, Салаўёва вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: «перавозка праз мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза буйной сумы грошай» (частка 4 артыкула 282) ды «падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці» (частцы 2 артыкулу 342).

«Тое, што яны пішуць, мне абыякава, — адзначае праваабаронца.

— Гэта як у 1937 годзе людзей называлі шпіёнамі. Так было трэба, каб кагосьці пасадзіць, а кагосьці расстраляць».

«Я лічу цяперашнюю ўладу ў Беларусі злачыннай і ў яе няма ніякіх паўнамоцтваў адпаведных, бо закон быў парушаны ёю яшчэ ў 1996 годзе, калі быў сфальсіфікаваны рэферэндум, гвалтам змененая Канстытуцыя, разагнаны парламент», — кажа Зміцер Салаўёў.

Па яго словах выстаўленыя абвінавачванні, «хлуслівыя, бо праваабарончы Цэнтр «Вясна» кантрабандай не займаецца, як і фінансаваннем пратэстаў, а дапамагае людзям абараняць свае правы».

Абвінавачванне ў перавозцы «вялікай сумы грошай» новае. Што тычыцца другога, то паводле Салаўёва, пра яго ён даведаўся ў Следчым камітэце 1 сакавіка 2021 года. Тады яго даставілі ў цэнтральнае ўпраўленне ведамства з аэрапорта, адкуль ён збіраўся вылятаць.

Тады яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Апынуўшыся на волі, ён пакінуў Беларусь.

У замежжы ён працягвае займацца праваабарончай дзейнасцю і як валанцёр дапамагае ўкраінскім бежанцам.

Следчы камітэт дадаў Аляксандру Герасіменю ў спіс тых, каго будуць судзіць завочна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930