Знайсці
29.09.2022 / 17:1011РусŁacБел

«Лібералізацыі» ў вашым разуменні гэтага тэрміна не будзе». Сувязной па пытаннях амністыі стала Ганна Канапацкая

Не Юрый Васкрасенскі, а Ганна Канапацкая актыўна камунікуе з заходнімі дыпламатамі і палітыкамі па пытаннях амністыі — таго працэсу, пра які Аляксандр Лукашэнка сказаў «я не гандлюю людзьмі». «Адкуль вы даведаліся пра гэта?» — здзівілася экс-кандыдатка ў прэзідэнты, калі «Наша Ніва» звярнулася да яе. Канапацкая кажа, што спадзяецца на вызваленне максімальнай колькасці асобаў.

Намеры правесці амністыю былі агучаныя Лукашэнкам 1 верасня. Тады заяўлялася, што яе прымяркуюць да Дня народнага адзінства — 17 верасня. Аднак закон дагэтуль не прыняты.

«Я не таргую людзьмі. Я ніколі так не рабіў і рабіць не збіраюся. Таму ніякага торгу не будзе. Я не буду таргавацца, нават калі за гэтым будзе нейкая выгада. Я ніколі на гэта не пайду. Але там, дзе можна пайсці на нейкі кампраміс, трэба ісці. Гэта ж наша грамадства, яны рана ці позна ўсё роўна выйдуць», — сказаў Лукашэнка 23 верасня, каментуючы параўнанне будучай амністыі і памілаванняў з «палітычным торгам з Захадам».

Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў: калі можна пайсці на кампраміс, гэта трэба рабіць. «Нельга быць «дубаватымі» — вось мы ўсталі ў позу і ўсё, нікога не бачым. Бо ж былі людзі, якія сапраўды памыляліся. Некаторыя сяк-так: напэўна, улада не ўтрымаецца, і я пайду [на пратэсты]», — адзначыў ён.

«Адкуль вы даведаліся пра гэта?» — здзівіліся Ганна Канапацкая, калі «Наша Ніва» звярнулася да яе з просьбай расказаць аб працэсе падрыхтоўкі амністыі і сваёй ролі ў ім. Яна пагадзілася даслаць пісьмовыя адказы на пытанні.

Мы спыталіся ў Ганны Канапацкай, на вызваленне каго варта спадзявацца: журналістаў, палітыкаў, прафсаюзных і грамадскіх актывістаў, удзельнікаў пратэстаў?

«Я вельмі спадзяюся на вызваленне максімальнай колькасці вамі пералічаных асобаў», — адказвае яна і ўдакладняе:

«Аднак кожны закон аб амністыі ўстанаўлівае пэўнае кола асобаў, у дачыненні да якіх ён падлягае прымяненню, а таксама кола асобаў, на якіх не распаўсюджваецца. Цяпер над гэтым вядзецца праца».

Па яе словах, на сёння гаворка ідзе аб амніставанні каля 8000 чалавек.

Ганна Канапацкая адмоўна адказвае на пытанне, ці будзе ў прыняцці рашэння аб амністыі ўлічвацца, ці прызнаны праваабаронцамі асуджаны палітзняволеным, як не будуць улічвацца і іншыя крытэрыі, «напрыклад, пазіцыя краінаў Захаду».

«У дадзеным выпадку дзейнічае выключна наша ўнутранае беларускае заканадаўства», — настойвае яна.

«Пры гэтым я праводжу вялікую колькасць сустрэч і кансультацыяў па гэтым пытанні з прадстаўнікамі заходняга дыпламатычнага корпуса і іх палітычных колаў, і магу ўпэўнена сказаць, што рэакцыя на амністыю, якая мае адбыцца ў нашай краіне, выключна станоўчая, якая адкрывае дадатковыя магчымасці ў аднаўленні поўнамаштабных адносін», — адзначае былая дэпутатка Палаты прадстаўнікоў.

На пытанне, чаму яна далучылася да працы па амніставанні зняволеных, адказвае, што гэтым займаецца не першы год з уласнай ініцыятывы.

«Яшчэ быўшы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў шостага склікання, я працавала над прасоўваннем амністыі для асуджаных па эканамічных правапарушэннях і па так званым «наркатычным» артыкуле (328 КК РБ)», — нагадвае палітык і адзначае, што «пасля электаральнай кампаніі 2020 году гэтая праблема стала яшчэ больш актуальнай».

«Выступаючы на ​​Усебеларускім народным сходзе, адразу па завяршэнні выбараў, я гаварыла не толькі аб амністыі, але і прасіла аб тым, што да прыняцця закона аб амністыі неабходна рэкамендаваць органам, якія ажыццяўляюць следства і нагляд, змяніць меру стрымання грамадзянам, якія знаходзяцца пад следствам за ўдзел у падзеях грамадзянскага супрацьстаяння лета-восені 2020 года, на не звязаную з утрыманнем пад вартай», — звяртае ўвагу Ганна Канапацкая.

«На жаль, на той момант рэакцыя ўлады, якая перамагла, была нервова-негатыўнай», — канстатуе яна.

Адказваючы на пытанне пра мэту амністыі, Ганна Канапацкая тлумачыць, што «амністыя — гэта прадугледжаная спецыяльным законам працэдура, у выніку якой асоба, якая ўчыніла злачынства, можа быць поўнасцю або часткова вызвалена ад пакарання, або можа адбыцца замена яго больш мяrкай або можа быць знята судзімасць».

«Асноўныя мэты, якія пераследую я, — дадае яна. — працуючы па пытанні амністыі, гэта вызваленне людзей, якія апынуліся ў зняволенні за свае апазіцыйныя перакананні, альбо за праявы палітычнай актыўнасці, і магчымасць аднавіць грамадзянскую згоду ў нашым грамадстве», — кажа яна і асобна заўважае: «Акрамя таго, прадэманстраваць здольнасць дзейнай улады да разумных кампрамісаў».

«Лібералізацыі» у вашым разуменні гэтага тэрміна не будзе. Пабудаванае на першапачатковай перадвыбарнай хлусні пракрамлёўскіх паліттэхнолагаў пра 97% будзе знішчацца», — адказвае Ганна Канапацкая на пытанне, ці па амніставанні спыняцца пераслед, арышты грамадзян і пачнецца «лібералізацыя».

Палітык кажа, што працэдура амніставання прапісана заканадаўча. Спачатку Праект закону паступае ў Палату прадстаўнікоў.

«Аб тым, што ён будзе прадстаўлены ў бліжэйшы час заявіў у сваім выступе на адкрыцці сесіі парламента яго старшыня — Уладзімір Андрэйчанка. Потым праходзіць абмеркаванне праекта закона і яго прыняцце ў двух чытаннях», — даводзіць Ганна Канапацкая.

Механізмы вызвалення, катэгорыі асоб, якія падпадаюць пад амністыю, а таксама тэрміны яе правядзення прапісваюцца непасрэдна ў законе.

«Усе працэдуры пачнуцца толькі па прыняцці закону аб амністыі. У ім жа будуць прапісаны тэрміны. З практыкі — большасць амніставаных будзе вызваляцца адначасова», — мяркуе яна.

Паводле яе, рашэнне аб прымяненні або непрымяненні Закона аб амністыі будзе прымацца ў адносінах да кожнай асобы індывідуальна па пастанове начальніка папраўчай установы, органа ўнутраных спраў, органа дазнання, зацверджанай пракурорам, або па пастанове следчага або пракурора на падставе ацэнкі матэрыялаў асабістай справы і іншых неабходных дакументаў — гэта робіць працэдуру палітычнай. Фактычна, вызваляць будуць па спушчаных зверху спісах, незалежна ад наяўнасці спагнанняў, якія аўтаматам прыпісваюць усім палітычным.

Ганна Канапацкая кажа, што вызваленне журналіста Алега Груздзіловіча і праваабаронцы з Гомеля Таццяны Ласіцы не звязаныя з амністыяй. Па яе словах, яны апынуліся на волі праз «памілаванне».

Чытайце таксама:

Лукашэнка пра амністыю: Ніякага торгу не будзе, але трэба ісці на кампрамісы

Дыпламаты: Рэакцыя Захаду на амністыю будзе залежаць як ад колькасці вызваленых, так і ад далейшых крокаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
59
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
5
Абуральна
53
0
Как обычно/адказаць/
29.09.2022
Как обычно. Противникам сказал - будет амнистия! Своим сказал - никакой амнистии! Всем сказано то, что они хотят услышать. А по итогу все равно сделает как выгодно ему. Не тратьте время и не ведитесь
29.09.2022
Анка просто тупо хочет отмыться и обратно влезть в политику.
0
Лось/адказаць/
30.09.2022
Аня-Аня, я думаў пра цябе лепш, а ў цябе толькі пемеранцы добрыя
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930