Знайсці
28.09.2022 / 22:321РусŁacБел

У Баранавіцкім раёне ўвялі масачны рэжым

У Баранавіцкім раёне з 23 верасня ўвялі масачны рэжым і абмежавалі масавыя мерапрыемствы праз уздым захворвання COVID-19, гаворыцца на сайце Баранавіцкага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Фота ілюстрацыйнае

Кіраўнікі арганізацый абавязаны сачыць, каб работнікі і наведвальнікі ўстаноў насілі маскі,калі няма магчымасці выконваць сацыяльную дыстанцыю (1-1, 5 метра). Таксама маскі павінны насіць работнікі ў арганізацыях аховы здароўя, аптэках, грамадскім харчаванні, усіх відах транспарту.

Акрамя таго, масачны рэжым уводзіцца на прамысловых прадпрыемствах, іншых аб'ектах і арганізацыях. Абавязаныя насіць маскі і супрацоўнікі ўстаноў адукацыі. Пры гэтым ва ўстановах адукацыі масачны рэжым таксама ўводзіцца для студэнтаў.

Таксама ва ўстановах адукацыі адмяняюцца масавыя мерапрыемствы, а ў іншых арганізацыях — рэкламныя і іншыя акцыі. Санстанцыя папярэджвае, што да 1 кастрычніка будзе проста сачыць за выкананнем гэтых і іншых патрабаванняў, а потым пачне караць парушальнікаў.

Міністэрства аховы здароўя апошнім часам канстатуе рост захворвання COVID-19 у Беларусі, але лічбавых звестак, па якіх можна было б зарыентавацца ў памерах з'явы, не дае.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
7
Сумна
0
Абуральна
0
0
антисвета/адказаць/
28.09.2022
"а потым пачне караць парушальнікаў."
рублём? ну вядома ж - казне дужа не хапае грошаў

але ж ты падумай - не прайшло і 3-х год, як рашылі ўвесці жэстачайшы масачны рэжым


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930