Знайсці
28.09.2022 / 18:26РусŁacБел

Канадскае МЗС заклікала канадскіх хакеістаў пакінуць Расію і Беларусь

МЗС Канады заклікала канадскіх хакеістаў, якія выступаюць у расійскіх і беларускіх клубах Кантынентальнай хакейнай лігі, пакінуць іх.

Канадскі хакеіст мінскага «Дынама» Раян Спунер

Тым жа, хто вырашыць застацца, прапанавана публічна растлумачыць, чаму яны вырашылі гэта зрабіць.

«Вайна прэзідэнта Пуціна супраць Украіны — гэта вайна супраць свабоды, супраць дэмакратыі, супраць правоў украінцаў і ўсіх людзей вызначаць сваю будучыню. Мы, канадцы, шануем гэтыя каштоўнасці.

Спартсмены, якія вырашылі працягваць гуляць і асацыявацца з Расіяй і Беларуссю, павінны растлумачыць свае рашэнні грамадскасці», — напісаў прэс-сакратар МЗС Канады Адрыен Бланшар.

На сённяшні дзень толькі ў мінскім «Дынама» гуляюць 7 канадскіх хакеістаў.

Чытайце таксама:

Амерыканскае пасольства ў Маскве заклікала грамадзян ЗША неадкладна пакінуць Расію

Балгарыя, Польшча і Эстонія просяць сваіх грамадзян пакінуць тэрыторыю Расіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера