Знайсці
28.09.2022 / 17:221РусŁacБел

Маланкавая рэакцыя: з-за візіту Лукашэнкі ў Абхазію ў МЗС Грузіі выклікалі беларускага пасла

Анатолю Лісу выказалі пратэст і запатрабавалі тлумачэнняў з нагоды паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў рэгіён, які Грузія лічыць акупаваным.

Сёння на абхазскіх інфармацыйных рэсурсах з'явілася інфармацыя пра візіт у рэгіён Аляксандра Лукашэнкі. Ён сустрэўся з кіраўніком Абхазіі Асланам Бжаніяй, выказаўшыся за развіццё стасункаў з Абхазіяй пры падтрымцы Расіі.

Грузія дэ факта не кантралюе тэрыторыю Абхазіі амаль 30 гадоў, з 1993 года. Але паводле міжнароднага права, гэта бясспрэчна яе дзяржаўная тэрыторыя. У 2008 годзе Расія афіцыйна прызнала незалежнасць Абхазіі (разам з Паўднёвай Асеціяй), але за яе прыкладам дагэтуль пайшлі толькі некалькі краін, прытым, як правіла, вельмі геаграфічна аддаленых і малаўплывовых у свеце і рэгіёне.

Чытайце таксама:

«Мы павінны ўмацоўваць адносіны з сябрамі». Лукашэнка насамрэч у самаабвешчанай рэспубліцы Абхазія

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
0
Гость /адказаць/
28.09.2022
А чего возмущаться-то ? Отзовите посла . Для консультаций , например. А так - это как очередное ‘’китайское предупреждение’’. Даже не смешно.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930