Знайсці
28.09.2022 / 17:048РусŁacБел

Ад Беларусі хочуць запусціць у космас дзяўчыну

Пра тое, што першым касманаўтам суверэннай Беларусі, хутчэй за ўсё, стане дзяўчына, паведаміў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў у кулуарах экспертна-медыйнага форуму «Прамысловае і навукова-тэхналагічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Навука. Космас. Адукацыя».

Уладзімір Гусакоў. Фота: БелТА

«Мы павінны прадставіць групу нашых прэтэндэнтаў для медыцынскага абследавання літаральна ў найбліжэйшыя дні. Павінна быць ухваленая кандыдатура нашага касманаўта, думаю, што гэта будзе дзяўчына — і асноўны касманаўт, і дублёр», — сказаў Гусакоў.

Ён удакладніў, што папярэдне адабраная група ў складзе 20 чалавек.

«Група адабраная салідная. Тут [у Расіі] яны пройдуць глыбокае медыцынскае абследаванне, а далей — падрыхтоўка», — сказаў Гусакоў, адзначыўшы, «найвелізарнейшую дапамогу Расіі па ўсіх пытаннях».

Чыноўнік ад навукі таксама паведаміў, што палёт беларускага касманаўта абмяркоўваўся 28 верасня на сустрэчы з кіраўніком «Раскосмасу» Юрыем Барысавым.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
0
Паляшук/адказаць/
28.09.2022
Краіна цудаў. Жанчына на пасадзе прэзідэнта не вытрымае нагрузкі, таму пасаду захапіў нягеглы дзед, якога фіг адгоніш. Але ў космас - мілыя дамы, сардэчна запрашаем за лінію Кармана.
1
камса/адказаць/
29.09.2022
касмас, дзед Паляшук, пачынаецца за Месяцам. які Карман?) бо прынамсі да Месяца дзейнічае сіла зямнога прыцягнення і абарона ад радыяцыі

людзі ў космас сапраўдны лічы, што не ляталі. так - боўтаюцца пакуль на калязямной арбіце
0
Идея/адказаць/
07.01.2023
Хениуса кольку
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930