Знайсці
27.09.2022 / 18:29РусŁacБел

Каля 20% беларускіх пенсіянераў працягваюць працаваць

Каля 20% беларускіх пенсіянераў працягваюць хадзіць на працу. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры паведаміла намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

«У эканоміцы краіны пасля дасягнення пенсійнага ўзросту працягваюць працаваць каля 20% ад агульнай колькасці пенсіянераў», — сказала Арцёменка.

Яна дадала, што больш за ўсё прафесіяналаў пенсійнага ўзросту ў навуцы, адукацыі, ахове здароўя і іншых сферах інтэлектуальнай працы, дзе вельмі цэніцца вопыт.

Усяго ў Беларусі жывуць 1,5 млн грамадзян, старэйшых за 60 гадоў. Яны складаюць 16% насельніцтва.

Нядаўна ў нашай краіне было завершана паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту. У выніку цяпер жанчыны выходзяць на пенсію па дасягненні 58 гадоў, а мужчыны — 63 гадоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930