Знайсці
27.09.2022 / 17:20РусŁacБел

Былому вайскоўцу прысудзілі 2,5 года калоніі па «справе Зельцэра»

Брэсцкі абласны суд вынес рашэнне па справе экс-вайскоўца Аляксандра Велясніцкага, якога абвінавачвалі ў распальванні варожасці (арт. 130 КК), піша «Вясна». Нагодай для затрымання стаў каментарый, які Велясніцкі нібыта пакінуў у «экстрэмісцкім» тэлеграм-канале: «Ліквідаваны член злачыннай групоўкі КДБ. Загінуў наш. Слава герою».

Падчас судоў мужчына адмовіўся ад ранейшых паказанняў, паведаміў пра збіццё і пагрозы ў свой бок. Так, у дзень затрымання пінскія супрацоўнікі КДБ пагражалі прастрэліць яму ногі. У Мінску на Акрэсціна ён тры дні не мог спаць, камера была душнай і перапоўненай людзьмі. Затым, калі Аляксандра даставілі ў Жодзіна, супрацоўнікі турмы сталі ў шэраг, пачалі збіваць і нацкоўваць сабак.

19 верасня Лукашэнка пазбавіў Велясніцкага, які ў жніўні 2020 года асудзіў гвалт сілавікоў і публічна адмовіўся ад медаля «За бездакорную службу», вайсковага звання. А суд прысудзіў яму 2,5 года калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930