Знайсці
27.09.2022 / 14:39РусŁacБел

У хлопца, які страляў у ваенкама, на вайне загінуў сябар, а брату прыйшла позва

Руслан Зінін, які адкрыў стральбу ў ваенкамаце ў Усць-Ілімску, на допыце распавёў, што яго брату прыйшла позва, а раней на вайне загінуў яго сябар.

Пра выпадак піша Baza.

Па словах Зініна, у сакавіку 2022 года на вайне загінуў яго найлепшы сябар, 19-гадовы Данііл. А ў верасні позву атрымаў яго стрыечны брат — 21-гадовы Васіль Гураў.

26 верасня Зінін стрэліў у начальніка Усць-Ілімскага ваенкамата Аляксандра Елісеева проста на яго працоўным месцы, цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Пазней сведкі распавялі, што ў ваенкамаце не было металадэтэктара, а дакументы прызыўнікоў ніхто не правяраў:

«Глядзелі позву, у журнале чырканулі, і праходзь. Зброя ў яго была як з «Брата-2», вельмі падобная, тыпу абрэз самаробны».

@nashaniva Страляніна ў ваенкамаце Усць-Ілімска ў Расеі. #Россия#УстьИлемск#военкомат#мобилизация#Украина#нашаніва#навіны#Беларусь♬ ЛП - Милана Хаметова & Milana Star

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
28
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930