Знайсці
27.09.2022 / 08:31

Пяцярых расіян з-за мабілізацыі знялі з цягніка на мяжы з Беларуссю

Пяцярых расіянаў, якія ехалі з Пецярбурга на цягніку ў Беларусь, не выпусцілі з краіны. Пра гэта «Медыязоне» распавёў адзін з іх, 30-гадовы мужчына, якому памежнікі забаранілі выезд з Расіі.

Ілюстрацыйнае фота

«З цягніка вывелі чатырох мужчын, памежнікі ведалі прозвішчы і месцы кожнага. Адзін маёр, два старшыя лейтэнанты і чалавекі чатыры радавыя ў масках», — распавёў малады чалавек.

Ён дадаў, што 8 гадоў таму скончыў вайсковую кафедру, мае званне лейтэнанта запасу, але ў войску не служыў. Расіянін збіраўся спачатку даехаць да Мінска, а адтуль адправіцца ў Стамбул.

Па словах суразмоўцы «Медыязоны», яго высадзілі на чыгуначнай станцыі Невель-2, апошняй перад мяжой з Беларуссю. Сярод тых, каму забаранілі выезд з Расіі, быў 20-гадовы студэнт.

Усім ім выдалі апавяшчэнні, што выезд забаронены на падставе закона аб мабілізацыі. У дакуменце гаворыцца, што па тлумачэнні трэба звярнуцца ў ваенкамат па месцы пастаноўкі на ўлік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31