Знайсці
26.09.2022 / 22:50РусŁacБел

З App Store прапала мабільная праграма «ВКонтакте»

У панядзелак, 26 верасня, карыстальнікі заўважылі, што праграма папулярнай расійскай сацыяльнай сеткі «ВКонтакте» знікла з мабільнай крамы App Store. Яе больш немагчыма знайсці па пошуку.

«Гэта праграма не даступная ў вашай краіне ці рэгіёне» — такое паведамленне з'яўляецца, калі ўвесці ў App Store запыт на «ВКонтакте».

У Google Play яна па-ранейшаму даступная.

«ВКонтакте» належыць холдынгу VK (былы Mail ru Group), які ўзначальвае сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Уладзімір Кірыенка. Да гэтага моманту іх лічбавыя прадукты Apple не чапала. Выдаляліся толькі праграмы расійскіх банкаў, якія трапілі пад санкцыі, і іх «дублёры». Таксама на днях з App Store знік сэрвіс 2gis.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера