Знайсці
26.09.2022 / 21:042РусŁacБел

Не толькі для смаку, але і на карысць здароўю. Чым каштоўны духмяны перац?

Не ўсе ведаюць, што духмяны перац валодае не толькі смакавымі, але і лячэбнымі ўласцівасцямі: дапамагае пры нястраўнасці, метэарызме і нават змяншае непрыемны пах з рота.

Фота: Pixabay.

Паходжанне духмянага перца

Pimenta dioica, або піментныя дрэвы, пладамі якіх з'яўляецца духмяны перац, паходзяць у асноўным з Паўднёвай Амерыкі і Ямайкі. Акрамя таго, іх вырошчваюць у краінах Азіі: Індыі, Тайландзе і В'етнаме. Духмяны перац вынайшлі яшчэ ў 17 стагоддзі, але ў Еўропу яго прывезлі толькі стагоддзем пазней.

Пералік карысных уласцівасцяў

Духмяны перац мае даўкі і горкі смак, які нагадвае звычайны востры перац. У ім утрымліваюцца каштоўныя інгрэдыенты, а таксама макра— і мікраэлементы, такіх як калій, жалеза і селен. Акрамя таго, ён з'яўляецца крыніцай вітамінаў А, В6 і С. Духмяны перац валодае гаючымі ўласцівасцямі — яго ўжываюць пры нястраўнасці. Ён дапамагае пры метэарызме і мае процірвотнае дзеянне. Цікава, што ён таксама змяншае непрыемны пах з рота і дапамагае падтрымліваць здаровы выгляд пазногцяў і валасоў.

Варта ведаць, што духмяны перац супакойвае пры неўралгіі, а таксама дапамагае пры рэўматалагічным болі. Гэта антыаксідант, які валодае абязбольвальнымі і супрацьгрыбковымі ўласцівасцямі. Яго ужыванне карыснае пры пачатковых стадыях прастудных захворванняў — пры болі ў горле і насмарку.

Выкарыстанне на кухні

Не варта забываць і аб выкарыстанні духмянага перцу на кухні. Гэта частая прыправа да рыбы, мяса і супоў. Ён уваходзіць у склад кетчупа, соусу барбекю, а ў некаторых краінах духмяны перац выкарыстоўваецца пры вытворчасці лікёраў. Гэтую прыправу можна знайсці ў кожнай прадуктовай краме, а яе кошт пачынаецца ад 3 рублёў.

СД

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
26.09.2022
НН навіны перасыпае духмяным перцам, парадамі па хатняй гаспадарцы... каб не так жудасна ад жахлівых навін было...
0
Курміс/адказаць/
26.09.2022
Во! я сёньня уху варыў! Дадаў таго духмянага перцу ў варыва, 3 гарошыны, эфект, як заўжды, фенаменальны!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930