Знайсці
26.09.2022 / 19:38

Таццяну Ласіцу вызвалілі па памілаванні

Праваабарончы цэнтр «Вясна» пракаментаваў нядаўняе нечаканае вызваленне сваёй праабаронцы і валанцёркі Таццяны Ласіцы. Паводле яго, прычына вызвалення жанчыны — памілаванне.

«Адпусцілі яе літаральна за пару месяцаў да тэрміну вызвалення. І я не думаю, што ў гэтым выпадку варта казаць пра нейкую істотную змену стаўлення нашых уладаў да «Вясны», праваабаронцаў і палітычных іншадумцаў», — каментуе вызваленне Таццяны сябра Рады «Вясны» Аляксей Колчын.

Палітзняволеная праваабаронца і валанцёрка ПЦ «Вясна» Таццяна Ласіца была нечакана вызвалена з Гомельскай калоніі. Пра гэта стала вядома 24 верасня. За кратамі Ласіца прабыла агулам 1 год і 8 месяцаў.

Таццяна была памочніцай вядомага гомельскага праваабаронцы Леаніда Судаленкі, цяпер таксама палітвязня.

Чытайце таксама:

Датэрмінова вызвалілі палітзняволеную Таццяну Ласіцу. Але толькі на пару месяцаў раней

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31