Знайсці
27.09.2022 / 21:05 1

За палітыку затрымалі яшчэ аднаго трактаразаводца. Арыштаваных ужо як мінімум 12

Аляксандру Дзярбінскаму 27 гадоў. На Мінскім трактарным заводзе ён адпрацаваў электраманцёрам больш за 8 гадоў.

Фота: сацсеткі

Лукашысты ў сваіх каналах посцяць фота са жніўня 2020 года, на якіх арыштаваны ідзе ў калоне дэманстрантаў з мінскіх заводаў.

Мы запыталіся ў аднаго з завадатараў страйку на МТЗ Сяргея Дылеўскага, якая цяпер сітуацыя на заводзе:

«Па маіх звестках, затрымалі як мінімум 12 працаўнікоў завода.

Ходзяць чуткі, што зачыстка звязаная з падрыхтоўкай мабілізацыі і уступлення ў Лукашэнкі ў вайну з Украінай, але гэта толькі чуткі.

На шмат якіх іншых прадпрыемствах Беларусі затрымліваюць людзей, якія праявілі актыўнасць падчас так званых «выбараў».

Яны намагаюцца выкараніць з прадпрыемстваў любое іншадумства, каб людзі хадзілі, апусціўшы галаву і ўладам усё сыходзіла з рук.

Сітуацыя на заводзе цяпер складаная. Людзі не пачуваюцца ў бяспецы, бо ніхто не застрахаваны ад турмы».

На МТЗ працуе амаль 16 тысяч чалавек, у апошнія чатыры гады за год тут выпускалі ў сярэднім каля 33 тысяч трактараў. Для параўнання: у 2006 годзе выпускалі больш за 50 тысяч адзінак тэхнік. Нягледзячы на тое, што штат прадпрыемства і колькасць адзінак тэхнікі апошнія дзесяцігоддзі ўвесь час скарачаліся і часта завод балансаваў на мяжы стратнасці, МТЗ застаецца адным з найбольшых прадпрыемстваў Беларусі, найбольшым вытворцам трактараў у краінах былога СССР, а трактар «Беларус» — адным з сімвалаў краіны.

У 2020 годзе работнікі завода, як і іншых прадпрыемстваў, патрабавалі адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі шляхам дэманстрацый і мітынгаў, але не баставалі.

Пратэсты выклікалі шалёныя рэпрэсіі. Не менш за 45 тысяч чалавек прайшлі праз затрыманні, у турмах застаюцца тысячы палітзняволеных, дзясяткі тысяч людзей пакінулі Беларусь, ратуючыся ад масавых рэпрэсій. Права людзей на свабоду сходу і забастоўку ў краіне перасталі існаваць.

Пра Аляксандра Дзярбінскага вядома, што ў яго ёсць маленькі сын. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Маузер / адказаць
27.09.2022
Челы остались работать когда Дылевского уволили, а по итогу пойдут по уголовке.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31