Знайсці
26.09.2022 / 12:58 8

«У мяне быў выбар: абгаварыць сябе альбо вываз у лес». Былы амапавец Павал Кулажанка вярнуўся ў полк Каліноўскага

У жніўні зʼявілася інфармацыя, што Павал Кулажанка, былы баец АМАП з неадназначнай рэпутацыяй, пакінуў полк Каліноўскага. Выказваліся меркаванні, што Кулажанка з’ехаў у ЗША. У размове на ютуб-канале BalaganOFF, ён заявіў, што не пакідаў Украіну і вярнуўся ў полк.

Павел Кулажанка. Фота Wall Street Journal

Павал Кулажанка ў гутарцы з блогерам Балаганавым пацвердзіў, што насамрэч сыходзіў з палка, але з Украіны не з'язджаў.

«Сыходзіў з палка, таму што там на той момант былі «вельмі вялікія разборкі, канфлікты», — коратка патлумачыў ён.

«У прынцыпе, на той момант у мяне быў выбар: альбо падпісваць запіску ў стылі ГУБАЗіК, у якой абгаворваць сябе, альбо вываз у лес, як бы гэта дзіўна ні гучала», — зноў навёў туману Кулажанка.

Але, паводле яго, на гэты момант усе канфлікты ўнутры палка пагашаныя.

Кулажанка кажа, што ў палку было праведзенае ўнутранае расследаванне «па дзеяннях пэўных людзей».

«З палка сышлі пэўныя людзі, адзін з іх, па-мойму, быў звольнены з УСУ, у палку ніякіх канфліктаў ці рознагалоссяў няма», — кажа ён.

Паводле Паўла, канфлікты ў палку былі так званай «хваробай росту».

«Полк Каліноўскага пачынаў фармавацца ў вельмі неспрыяльных, нечалавечых умовах аблогі Кіева. І ніхто з нас, ніхто з беларусаў не рабіў гэтага раней. Гэта першы вопыт стварэння такой структуры, не толькі вайсковай, але вайскова-палітычнай ужо больш. Полк Каліноўскага — гэта як дзіця, якое набівае гузы, здзірае калені, але тым не менш устае на ногі і робіць першыя крокі», — тлумачыць ён.

Цяпер сітуацыя, паводле Кулажанкі, у палку нармалізавалася.

«Полк ідзе наперад і, я думаю, што не варта марнаваць час, падымаючы нейкую каламутную хрэнь, улазіць у нейкія канфлікты, разборкі. Таму што мы можам выдаткаваць гэтую энергію, каб развіваць наша падраздзяленне і дапамагаць Украіне», — сказаў ён.

Кулажанка сказаў, што ён знаходзіцца на кантракце ва УСУ і паказаў у эфіры свой вайсковы білет. Блогер Балаганаў распавёў, што ў той час, як яму дасылалі ў прыват паведамленні, што бачылі Кулажанку ў рэстаране Нью-Йорка, той дасылаў яму відэа, як ён удзельнічаў у баях, але не хацеў зняпраўджваць чуткі.

У палку Каліноўскага рэдакцыі «НН» пацвердзілі, што ён вярнуўся.

У жніўні зʼявілася інфармацыя пра тое, што Кулажанка пакінуў полк Каліноўскага пасля таго, як яго «павучылі». У чым была прычына канфлікту, дакладна не вядома.

Праз некалькі дзён прэс-служба Палка імя Кастуся Каліноўскага афіцыйна паведаміла, што рашэннем камандавання вайсковай часці з Узброеных сіл Украіны, а такім чынам і з палка, звольнены камандзір батальёна пад назвай «Тэрор» з пазыўным «Вараг». Звольнены «Вараг» быў адным з галоўных дзейных асобаў у канфлікце з удзелам таксама ўжо былога байца Палка Паўла Кулажанкі — менавіта «Вараг» яго «вучыў».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
3
Zeg / адказаць
26.09.2022
пришел - ушел.... это не полк, это проходной двор какой-то 
0
Кастусь / адказаць
27.09.2022
Трехрублевые налетели. Павлу уважение, порядочный и отважный человек. Пусть не все идеально, но он борется и уже только это заслуживает уважения. Каждый бы критик встал с дивана, взял в руки автомат и показал как надо, а то лишь срач разводят а как до дела доходит, то сразу миллион других дел и причин чтобы ничего не делать
3
Максим Дизайнер / адказаць
28.09.2022
Паша, никаких дел с беларусами, если бы в США, и видел свободу!Не здесь, не там!Беги!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31