Знайсці
26.09.2022 / 10:503РусŁacБел

У расійскай школе застрэлілі 15 чалавек. Што вядома на дадзены момант

Невядомы мужчына ў чорным уварваўся ў клас і пачаў страляць падчас урока. 

Колькасць загінулых з-за стральбы ў школе Іжэўска вырасла да 15 чалавек, сярод іх 11 дзяцей. Параненыя ў выніку здарэння 24 чалавекі, у тым ліку 20 дзяцей.

Стральбу ў школе № 88 горада Іжэўска адкрыў раніцай 25 верасня невядомы мужчына. Ён спачатку застрэліў аднаго ахоўніка, потым другога, потым пачаў страляць па дзецях.

Многія дзеці атрымалі траўмы, выскокваючы з акон,

Нападнік пакончыў з сабой, паведаміў кіраўнік Удмуртыі Аляксандр Брэчалаў. СК удакладняў, што нападнік быў апрануты ў чорную майку з нацысцкай сімволікай і балаклаву. Дакументаў пры ім не было, яго асобу зараз высвятляюць праваахоўныя органы.

Вучні школы ратаваліся ад стральбы, скокаючы з вокнаў навучальнай установы. У рэгіёне ўжо абвясцілі жалобу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Мойша/адказаць/
26.09.2022
Ну за тое ў прытыранага карліка галоўнае вайна з міфічнымі фашыстамі.
1
Конь/адказаць/
26.09.2022
Во скрэпныя даюць... 
2
Дарадца Вінцука Вячоркі/адказаць/
26.09.2022
"чорная майка з нацысцкай сімволікай" - выглядае, што будуць па РашаТБ абвінавачваць Украіну, каб узняць манкуртаў да самагубнай вайны. Не выбухі ў дамах, канешне, але ад гэтай справы вее гэбным флёрам, імхо.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера