Знайсці
25.09.2022 / 16:3413РусŁacБел

Макей: Ніхто ў Беларусі не быў пакараны за свае палітычныя погляды

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрвʼю тэлеканалу France 24 заявіў, што ў беларускім заканадаўстве няма артыкула за палітычныя погляды, а таму казаць пра наяўнасць палітвязняў недарэчна, піша reform.by. Макей запэўніў, што многія затрыманыя ўжо знаходзяцца на волі.

Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу France 24 пераконваў журналіста, што ў Беларусі сядзяць выключна тыя, хто «падрываў» і «рыхтаваў замахі».

«Як мы можам назваць палітвязнямі тых людзей, хто падрываў міліцэйскія машыны, хто падрываў адміністрацыйныя будынкі, хто рыхтаваў замахі на міліцыянтаў, хто рабіў спробы арганізаваць тэрарыстычныя акты на чыгунцы і г. д. Я лічу, што ў Францыі за гэтыя ж правіннасці пакаранне было б вельмі суровым», — заявіў дыпламат.

На гэта журналіст зазначыў, што, на думку праваабарончых арганізацый, людзі атрымалі турэмныя тэрміны за свае погляды, а не за тое, што яны рабілі. «Менавіта таму Еўропа заяўляе, што не можа весці дыялог з Беларуссю», — падкрэсліў ён.

«Ніхто ў Беларусі не праследуецца за палітычныя погляды», — заявіў Макей.

Пры гэтым ён зазначыў, што Беларусь выступае за дыялог нават ва ўмовах санкцый.

«Мы заўсёды кажам: мы хацелі б мець шэраг каналаў для камунікацыі з ЕЗ адчыненымі, паколькі мы зацікаўленыя ў ЕЗ, у першую чаргу, як у добрым гандлёва-эканамічным партнёры. Бо мы ж суседзі. Мы хацелі б дыверсіфікаваць нашу эканоміку, дыверсіфікаваць нашу палітыку. Але, на жаль, мы не бачым гатоўнасці з боку еўрапейскіх партнёраў», — сказаў ён.

У Беларусі палітвязнямі прызнаныя 1346 чалавек. Пераважная большасць з іх сядзіць за негвалтоўныя дзеянні ці нават проста за каментарыі ў сацсетках. Сярод палітвязняў — дзясяткі журналістаў і праваабаронцаў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Ваза/адказаць/
25.09.2022
Рви когти, Вова, иначе натянут без вазелина.
25.09.2022
Риббентроп, на шконку его!
1
Демократия/адказаць/
26.09.2022
Так в рб и президент нет. А ты кто макей? Соучастник. Человек без принципов, сцик.н. Молись дальше на агрофюрера. Посмотри что в рф выросло благодаря таким как ты , макей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера