Знайсці
25.09.2022 / 15:48 7

Макей: Прызнанне Мінскам «рэферэндумаў» на акупаваных землях Украіны залежыць ад «нацыянальных інтарэсаў»

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 верасня ў Нью-Ёрку на 77-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН заявіў, што Беларусь і Расія «шмат у чым з'яўляюцца самадастатковымі», звяртае ўвагу «Радыё Свабода».

Фота: МЗС

Макей мяркуе, што ўведзеныя супраць іх заходнімі краінамі санкцыі «далі магутны імпульс да развіцця схаваных унутраных рэзерваў і яшчэ большай рэгіянальнай інтэграцыі».

«Таму не можа быць сумневу ў тым, што мы здужаем. Гэтаксама, як выстаяла свабодалюбівая Куба, якая знаходзіцца пад незаконнымі санкцыямі ўжо больш за шэсць дзесяцігоддзяў», — сказаў Уладзімір Макей.

Асобна Макей, якога адмовіліся слухаць многія з прадстаўнікоў іншых дзяржаў, спыніўся на вайне, якая ідзе ва Украіне. Ён зноў абвінаваціў у гэтым «калектыўны Захад».

«Віну за далейшае кровапраліцце ва Украіне ў поўнай меры павінен несці калектыўны Захад. Менавіта Захад зрабіў гэты канфлікт непазбежным — не толькі сваім рашэннем па пашырэнні NATO, але і адмовай разглядаць прапановы сваіх апанентаў».

Ён пералічыў тры «ісціны», якія, як лічыць кіраўнік МЗС, «павінен усвядоміць» Захад: «міжнародныя адносіны не круцяцца вакол аднаго, а менавіта — заходняга — цэнтра сілы»; «у сусветнай гісторыі няма канца, паколькі яна не з'яўляецца няўмольным рухам усіх краін да так званай «ліберальнай дэмакратыі»; «свет з'яўляецца занадта складаным, каб звесці ўсе яго праблемы да супрацьстаяння паміж так званымі «дэмакратыямі» і «аўтакратыямі».

«Пакуль жа такога ўсведамлення няма. Затое ёсць разбурэнне, якое ўпарта праводзіцца Захадам, у тым ліку і самаразбурэнне», — лічыць Макей.

У інтэрвʼю тэлеканалу France 24 чыноўнік выказаўся пра так званыя рэферэндумы, што праводзіць Расія на акупаваных тэрыторыях Украіны. Ён заявіў, што Беларусь будзе назіраць за сітуацыяй і прыме рашэнне аб прызнанні іх вынікаў «у адпаведнасці з нацыянальнымі інтарэсамі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Aresa / адказаць
25.09.2022
Якое жа ганебнае меркантыльнае Кю гэны г.з. міністар Макей..! Цьфу
0
Болт з рэзьбой / адказаць
25.09.2022
Ну так, кшталту, калі захад не паспрыяе таму, каб беларускі рэжым убачыў у ім перспектывы для сваіх "нацыянальных" інтарэсаў, тады давядзецца прызнаць вынікі "рэферэндумаў"... Гэткая танная хітра^опасьць. Але ніхто ня будзе ўжо лічыцца з выкрутасамі нелегітымных самазванца аферыстаў.
0
гердзень / адказаць
26.09.2022
слабач'ё. здалі ўсё расеі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31