Знайсці
25.09.2022 / 15:36РусŁacБел

Альтэрнатыўная служба пры мабілізацыі ў Расіі не прадугледжаная

На афіцыйным расійскім партале «Объсняем. рф» з'явілася паведамленне пра тое, што грамадзяне ў рамках абвешчанай мабілізацыі не змогуць прайсці альтэрнатыўную грамадзянскую службу.

«Ці ёсць альтэрнатыўная грамадзянская служба (АГС) пры прызыве па мабілізацыі? Не. Альтэрнатыўная служба пры мабілізацыі не прадугледжаная», — сказана ў паведамленні.

Па законе «Аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе», грамадзянін Расіі мае права на замену ваеннай службы альтэрнатыўнай грамадзянскай службай, калі нясенне ваеннай службы супярэчыць яго перакананнях або веравызнанню.

Уладзімір Пуцін абвясціў аб «Частковай мабілізацыі» 21 верасня. Раней Крэмль адмаўляў такія планы. Улады Расіі сцвярджаюць, што прызваць плануецца 300 тысяч чалавек. СМІ, спасылаючыся на ўласныя крыніцы, пісалі што прызваных можа быць нашмат больш — каля 1 млн чалавек, а то і 1.2 млн.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930