Знайсці
25.09.2022 / 14:46РусŁacБел

У Дагестане людзі перакрылі федэральную трасу, пратэстуючы супраць мабілізацыі

Жыхары вёскі Эндзірэй у Хасав'юртаўскім раёне Дагестана перакрылі федэральную трасу, пратэстуючы супраць памылковай мабілізацыі. Паліцыя паспрабавала іх разагнаць, страляючы ў паветра.

На відэа бачна, што на вуліцы выйшлі дзясяткі мясцовых жыхароў. Паліцыя спрабуе разагнаць пратэстоўцаў, страляючы ў паветра.

Па словах мясцовых жыхароў, прычынай стала тое, што ваенкаматы ўручылі позвы маладым людзям, якія нядаўна вярнуліся з арміі. Па іншых крыніцах, з гэтага сяла прызвалі 110 чалавек. І людзі выйшлі, каб абараніць сваіх сыноў, братоў і мужоў. 

Дагестан, як і іншыя нацыянальныя аўтаноміі Расіі, нясе найбольшыя страты ў вайне. Некаторыя крытыкі Пуціна сцвярджаюць, што Масква наўмысна масава пасылае на фронт часці, сфармаваныя ў аўтаноміях, каб аслабіць малыя народы Расіі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
8
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930