Знайсці
25.09.2022 / 00:48РусŁacБел

З'явілася відэа надзвычайнай сітуацыі з ліфтам у Dana Mall

У Tik-Tok апублікавалі відэа, як з ліфта, які затрымаўся паміж паверхамі гандлёвага цэнтра Dana Mall, пасажыры выбіраліся самастойна, дапамагаючы адзін аднаму.

Следчы камітэт адносна гэтага інцыдэнта паведаміў:

«Устаноўлена, што пры выкарыстанні ліфта паміж першым і цокальным паверхам адбылося экстраннае спыненне кабіны з-за перагрузкі, дзе пачалася цісканіна. Там знаходзіліся больш за 15 чалавек пры дапушчальнай норме не больш за 13 чалавек».

Па медыцынскую дапамогу, паводле СК, звярнуліся пяцёра непаўналетніх. Цяжкіх траўмаў, як сцвярджаецца, у выніку цісканіны атрымана не было, жыццю і здароўю дзяцей нічога не пагражае.

У суботу, 24 верасня, у Мінску анансавалася сустрэча з Міланай Хаметавай. Гэта 12-гадовая расійская блогерка, мадэль і спявачка. Сустрэча праходзіла ў гандлёвым цэнтры Dana Mall і павінна была доўжыцца з 15.00 да 17.00. У гандлёвым цэнтры сабралася некалькі тысяч падлеткаў, пачалася цісканіна. У выніку ўся сустрэча праходзіла замест двух гадзін 10 хвілін, яе мусілі адмяніць, а дзяцей з памяшкання гандлёвага цэнтра выцяснялі сілавікі. 

Чытайце таксама:

«Пачалася цісканіна, АМАП пачаў разганяць людзей». Што адбывалася сёння ў Dana Mall

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера