Знайсці
24.09.2022 / 21:32 3

На пратэстах супраць мабілізацыі ў Расіі затрымалі 750 чалавек

У суботу 24 верасня ў 32 гарадах Расіі прайшлі пратэсты супраць мабілізацыі. Агульная колькасць затрыманых па звестках на 21.00 — 750 чалавек, паведамляе ініцыятыва «ОВД-Инфо».

Затрыманні ў Новасібірску

Больш за ўсё затрыманых у Маскве — 373 чалавекі, на другім месцы — Санкт-Пецярбург, дзе 123 затрыманых. Потым ідуць Новасібірск — 70 чалавек, затым Иркуцк і Іжэўск — па 20, Томск — 18, Перм і Уфа — па 16, Валгагдад — 11, Волагда — 10.

Таксама затрыманні былі ў Казані, Пскове, Улан-Удэ, Хабараўску, Цвяры, Іванаве, Цюмені, Чарапаўцы і іншых расійскіх гарадах.

Паліцыя пры затрыманнях паводзіла сябе вельмі жорстка. Па словах прэс-сакратаркі ініцыятывы «ОВД-Инфо», ім вядома як мінімум пра дзве крымінальныя справы ў дачыненні да пратэстоўцаў:

«Адна справа ў адносінах да дзяўчыны ў Маскве аб прымяненні гвалту да паліцэйскага. І адну справу распачалі па артыкуле аб дыскрэдытацыі расійскай арміі. За тое, што чалавек паўторна выйшаў на акцыю. Хутчэй за ўсё, колькасць крымінальных спраў вырасце».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Belarus2020 / адказаць
24.09.2022
"Вставай, страна огромная, Вставай на смертный бой" ...са сваімі царамі-сатрапамі, што знічтажаюць вас, расіян.
0
Святые йожики / адказаць
24.09.2022
" Люди холопского звания - сущие псы иногда , чем тяжелей наказания , тем им милей господа " ( Некрасов.Кому на Руси жить хорошо)
1
нет / адказаць
25.09.2022
«Любят русские люди бунтовать! Встанут на колени перед барским домом и стоят, подлецы! И ведь знают, что бунтуют, и всё равно стоят!»
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31