Як выдаліць налёт ад гарбаты і кавы? Вельмі проста — паспрабуйце гэтыя спосабы
Надакучыў бруд ад кавы і гарбаты на кубках? Нават пасудамыйная машына не дае рады? Трэба проста скарыстацца гэтымі праверанымі парадамі.
Фота: Sunsetoned/pexels.com
Лімон
Ён добра працуе супраць такіх забруджанняў:
- Выцісніце сок паловы лімона ў брудны кубак;
- Дадайце вады і пакіньце настойвацца прыкладна на гадзіну;
- Асадак паблякне і вам трэба проста акуратна вымыць яго губкай, а пасля спаласнуць кубак цёплай вадой.
Воцат і соль
Яны ёсць у кожнага на кухні, але дапамогуць і тут:
- Змяшайце дзве сталовыя лыжкі солі з воцатам;
- Атрыманую сумесь наліце ў забруджаны кубак;
- Праз некалькі гадзінаў прамыйце кубак цёплай вадой.
Зубная паста
- Выцісніце зубную пасту на чыстую зубную шчотку і старанна вычысціце ёй кубак;
- Прамыйце яго цёплай вадой.
Чытайце яшчэ:
Тры рэцэпты, як пазбавіцца смуроду з ракавіны
Як падтрымаць імунітэт і застрахавацца ад прастуды? Вось некалькі рэцэптаў
6
3
0
0
1
0
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
вунь ён іх у слоікі катае - nashaniva.com/299722
слоікі скончыліся, пайшоў у ход іншы посуд
ён можа лімонамі чысціць нават ванітаз