Знайсці
24.09.2022 / 15:27РусŁacБел

Зяленскі прысвоіў званне Героя Украіны Сяргею Саве: яго цела з жоўта-блакітным бранзалетам на руцэ знайшлі ў Ізюме

Адпаведны ўказ прэзідэнт Украіны падпісаў 24 верасня. Цела Савы перадалі родным для пахавання. Падчас экспертызы жонка апазнала цела па татуіроўках.

За асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, вернасць вайсковай прысязе пастанаўляю: прысвоіць званне Герой Украіны і ўдастоіць ордэна «Залатая Зорка» Саве Сяргею Аляксандравічу — старшаму салдату (пасмяротна), — гаворыцца ў тэксце ўказа прэзідэнта Украіны.

Пасля таго, як фота рукі з Ізюма абляцела ўвесь свет, сын Героя Украіны, 14-гадовы Марат Сава, звярнуўся да Уладзіміра Зяленскага з просьбай пасадзейнічаць больш хуткай перадачы цела бацькі для пахавання. У гэтым жа лісце сын Героя Украіны зазначыў, што будзе мець за гонар атрымаць з рук прэзідэнта пасмяротную ўзнагароду для свайго бацькі.

Сяргей Сава ваяваў за Украіну з 2014 года. Тады ён абараняў Пяскі і дастаўляў боепрыпасы ў Данецкі аэрапорт. Праз год дэмабілізаваўся, але потым вярнуўся на фронт. Сава атрымаў нямала ўзнагарод за сваю службу. А пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі яго разам з пабрацімамі адправілі на Ізюмскі напрамак.

З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Сяргей Сава зноў пайшоў бараніць Украіну. З першай паездкі на фронт у 2014 годзе на ягонай руцэ быў сіне-жоўты бранзалет. Як расказвала яго жонка Аксана, яго бацьку падарылі дзеці. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
49
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930