Знайсці
24.09.2022 / 09:575РусŁacБел

Што пагражае расіяніну за няяўку ў ваенкамат? Капеечны штраф

У сеціве шмат абмяркоўваюць відэа і матэрыялы, у якіх мабілізаваныя расіяне праяўляюць поўную разгубленасць і абыякавасць да таго, што іх адпраўляюць на вайну ў якасці «пушачнага мяса». А што ж будзе, калі ігнараваць позвы?

Журналісты тэлеграм-канала Baza патэлефанавалі на прамую лінію Мінабароны Расіі, адкрытую пасля пачатку мабілізацыі, і спыталі аб адказнасці, якая пагражае расіянам за няяўку ў ваенкамат. Вось што ім адказалі.

«На гэта момант адказнасць за няяўку ў ваенкамат прадугледжвае артыкул КаАП «Невыкананне грамадзянамі абавязкаў па воінскім уліку». Пакаранне — штраф у памеры ад 500 да 3 тысяч расійскіх рублёў (да $51). Крымінальнага пакарання за няяўку па позве няма», — сказаў аператар лініі.

«Якая будучыня ў мяне цяпер? Забіваць ці быць забітым» — маналог спецкара «Новай газеты» пра мабілізацыю, у якім дыягназ, чаму ў Расіі ўсё так, як ёсць

У Мінабароны папярэдзілі, што крымінальная адказнасць па новых папраўках можа наступіць, калі грамадзянін пакідае месца службы, калі ўжо мабілізаваны. Гэта значыць, калі ён ужо атрымаў правы і абавязкі вайскоўца пасля прыбыцця ў ваенкамат, прайшоў медагляд і мабілізацыйную камісію, а вайсковы камісарыят выдаў адпаведны ўказ.

Па артыкуле аб ухіленні, які распаўсюджваецца на тых, хто ўжо прызваны на службу, пакаранне складае два гады пазбаўлення волі. У той жа час пасля мабілізацыі за тое, калі пакінуць месца службы, можна атрымаць ад 5 да 10 гадоў турмы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
5
Ха-ха
25
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
1
стоп рашизм/адказаць/
24.09.2022
Не перестаю удивляться российским дуракам и холопам, которые вместо того, чтобы не идти по повестке и остаться живым, как послушные рабы готовы ехать на убой. Вот где точно дураки (в том числе и их родные) - оценили свою жизнь в 9$ - 51$. Вот он - средний класс путинской россии - нищий, одурманенный и оболваненный!
3
Максим Дизайнер/адказаць/
24.09.2022
стоп рашизм

Дурачок. Никто никуда не поедет. 16 тыс. с 22-х миллионной Москвы. На полигон, может не пригодятся. Уже написали в новостях. Правда не колхозных
1
Дурак ты, Максим/адказаць/
24.09.2022
Максим Дизайнер, 16 тыс. для одурманенного дурака - это мало. Написали ему в рашисцких «не колхозных» новостях. Может и сам поедешь - на полигон, может не пригодишься.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930