Знайсці
24.09.2022 / 09:43РусŁacБел

Жлобінец Мікалай Ісаенка цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Выкладчык беларускай і рускай моў і літаратуры, а пасля прадпрымальнік са Жлобіна вызвалены пасля адбыцця пакарання па «народным» артыкуле, піша «Вясна». 

Мікалай Ісаенка ў апошнія гады займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Яго затрымалі 2 чэрвеня 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК).

6 жніўня суддзя суда Жлобінскага раёна Мікалай Сергіевіч прысудзіў Ісаенку адзін год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін палітвязень адбываў у наваполацкай калоніі № 1.

23 верасня Мікалай выйшаў на волю.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера