Знайсці
24.09.2022 / 08:19РусŁacБел

Супрацоўнік Russia Today Канстанцін Прыдыбайла прапанаваў саджаць за тэлеграм-каналы ў Расіі па беларускім прыкладзе 

Прапагандыст прапанаваў аб'явіць экстрэмісцкімі апазіцыйныя расійскія тэлеграм-каналы і саджаць за падпіску на іх.

«Прапаную Мінюсту перагледзець спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Надышоў час уносіць туды тэлеграм-каналы. За рэпосты адтуль — артыкул. Прынялі на хуліганстве, крадзяжы ці «пратэсце» — агляд тэлефона, падпіска на чат ці канал са спісу — артыкул да 15 сутак», — так прапагандыст адрэагаваў на блакіроўку праўладных беларускіх і расійскіх тэлеграм-каналаў, у тым ліку ягонага.

Пасля выбараў-2020 Прыдыбайла прыязджаў у Мінск вучыць беларускіх «калег», як вырабляць самую брыдкую прапаганду, але цяпер прапануе ўзяць у Расіі на ўзбраенне беларускую практыку пакаранняў за падпіскі і рэпосты, якую ў Расіі пакуль яшчэ не выкарыстоўваюць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
9
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930