Знайсці
23.09.2022 / 22:50РусŁacБел

Фонд ААН падтрымаў беларускі стартап, прысвечаны тэме сталення падлеткаў

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва (UNFPA) падпісаў Мемарандум аб узаемаразуменні з праектам Intimatica, які дапамагае падлеткам, моладзі і іх бацькам проста і даступна атрымліваць дакладныя звесткі ў пытаннях рэпрадуктыўнага здароўя, паведаміў Marketing.by.

У Беларусі пакуль вельмі многія аспекты, звязаныя з палавым выхаваннем і рэпрадуктыўным здароўем, або табуяваныя, або знаходзяцца пад уплывам стэрэатыпаў, па якіх маладыя людзі не маюць магчымасці гаварыць пра гэта адкрыта.

«Такія мабільныя дадаткі, як Intimatica App, дапамогуць і бацькам, і маладым людзям атрымаць веды на ўмовах канфідэнцыйнасці, — кажа кіраўнік UNFPA ў Беларусі Вольга Атрошчанка. — У любога з нас ёсць рэчы, пра якія мы не гатовыя казаць адкрыта. Кансультацыі праз дадатак — гэта адзін з тых шляхоў, які дазволіць атрымліваць праўдзівую інфармацыю, заснаваную на фактах, правераную. І дасць магчымасць выкарыстоўваць яе так, каб не нашкодзіць ні сабе, ні блізкім.

Мы не можам не закрануць тых праблем, якія існуюць і ў нас, і ў іншых краінах: ВІЧ-інфекцыя, захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам, падлеткавая цяжарнасць, аборты. Што, як не доступ да інфармацыі, дапамогі, кансультацыі, можа дапамагчы ўсяго гэтага пазбегнуць?»

Дарэчы, у 2019 годзе ў Беларусі правялі «Шматіндыкатарнае кластарнае абследаванне для ацэнкі становішча дзяцей і жанчын». Яно паказала, што толькі 53% маладых людзей ва ўзросце ад 18 да 24 гадоў дакладна ведаюць, якім чынам забяспечваць прафілактыку ВІЧ і СНІД, а таксама іншых захворванняў, якія перадаюцца палавым шляхам.

На жаль, гэта не такі добры паказчык. Мабільны дадатак і сайт, прысвечаныя палавому выхаванню, дапамогуць і маладым людзям, і іх бацькам павысіць узровень ведаў.

У Беларусі адна з глабальных праблем, якую можа вырашыць прадмет па палавым выхаванні, — гэта падлеткавая цяжарнасць.

Адсутнасць ведаў і недакладныя ўяўленні падлеткаў пра сродкі кантрацэпцыі разам з іншымі прычынамі спрыяюць павелічэнню выпадкаў непажаданай падлеткавай цяжарнасці і колькасці абортаў.

«Я вельмі ўдзячная сузаснавальнікам праекта Марыі Капыловай і Ульяне Спірковай за тое, што яны не пабаяліся ўзяцца за такую складаную тэму два гады таму, — адзначыла Аляксандра Свірыд, сузаснавальніца і СЕO Intimatica. — Цяпер у нас ёсць дадатак, сайт, практыка прыкладна з тысячай падлеткаў. Ёсць план працы на наступныя тры і пяць гадоў».

Intimatica з’яўляецца ўнікальным праектам на рынку Усходняй Еўропы, бо падае інфармацыю праз звыклыя для падлеткаў формы: відэа, мультфільмы. Праз мультыплікацыю можна проста тлумачыць складаныя рэчы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930