Інфармацыя, што ў беларускіх ВНУ актуалізуюць спісы паўналетніх студэнтаў мужчынскага полу, аказалася фэйкавай
Гэта мерапрыемства мусіла нібыта праводзіцца ў сувязі з загадам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь №576 ад 22 верасня 2022 года, выдадзенага ў рамках ініцыяванай Лукашэнкам праверкі боегатоўнасці Узброеных сілаў. Але пазней аказалася, што дакумент фальсіфікаваны, а сайт, на якім ён размешчаны, узламаны.
Загадам, падпісаным міністрам адукацыі Андрэем Іванцом, дэканатам прадпісваецца:
- падрыхтаваць поўныя спісы паўналетніх студэнтаў мужчынскага полу і азнаёміць з тэкстам загаду №576 пад роспіс;
- забяспечыць кантроль за своечасовай яўкай студэнтаў ад 18 гадоў у ваенкаматы для зверкі персанальных звестак;
- праінфармаваць пад подпіс аб адказнасці за ўхіленне ад выканання распараджэння аж да адлічэння.
На выкананне гэтых пунктаў адведзена ўсяго некалькі дзён.
0
0
4
1
1
5
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
«Янкі» расказаў, чаму знік з інфаполя
 5
Асудзілі мужчыну, які прыйшоў са стрэльбай у краму ў Баранавіцкім раёне і нажом парэзаў пакупніка. Колькі далі?
 2
У Польшчы знік 34-гадовы беларус
 4
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера