Знайсці
28.09.2022 / 10:32 1

Настаўнік для дзяцей па распрацоўцы гульняў тыпу Minecraft і турэмшчык. Паглядзелі вакансіі Магілёўшчыны

«Наша Ніва» прагледзела абвесткі аб працоўных вакансіях на ўсходзе Беларусі. Якіх спецыялістаў шукаюць прадпрыемствы і ўстановы і колькі гатовыя ім плаціць?

Магілёў, Падміколле

Магілёў

У Магілёве прывабная вакансія ёсць у прыватнай кампаніі, якая распрацоўвае і прасоўвае сайты. Ёй патрабуецца менеджар продажаў з веданнем англійскай мовы. За месяц працы яму гатовыя плаціць 3500 рублёў.

Галоўнага архітэктара праектаў шукае прыватная арганізацыя, якая аказвае паслугі ў галіне экалагічнага і санітарнага праектавання. Спецыялісту з як мінімум трохгадовым досведам працы на такой пасадзе і здольнага самастойна адміністраваць праект наймальнік гатовы плаціць ад 1800 рублёў.

Магілёўскім лякарням бракуе медыкаў і тэхнічнага персаналу. Больніцы маюць патрэбу ў адмыслоўцах вузкай спецыялізацыі. Напрыклад, у псіхіятрычную больніцу патрабуюцца псіхіятры. Ім абяцаюць 1180 рублёў. У анатацыях да вакансіяў пазначана, што на працу прэтэндэнта возьмуць толькі па сумоўі і, каб у яго працоўнай кніжцы не было пазнак аб парушэннях дысцыпліны, за якія звальнялі.

Абласны лячэбна-дыягнастычны цэнтр шукае доктара-спэцыяліста, гатовага працаваць за 1200 рублёў. Гэта самы высокі заробак, прапанаваны патэнцыйнаму супрацоўнікаму мясцовай медычнай ўстановай.

Самі медыкі кажуць, што ніхто з іх не працуе на адну стаўку. У больніцах заўсёды не хапае анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў. У паліклініках бракуе ўчастковых тэрапеўтаў і педыятраў, яны абслугоўваюць не адзін участак. Вялікая цякучка кадраў і на хуткай дапамозе.

Тэхнічны персанал у медычных установах можа разлічваць на заробак да 700 рублёў. Патрабуюцца санітаркі, слесары-сантэхнікі, электраманцёры. Іх возьмуць, калі ў працоўнай кніжцы не будзе запісаў аб звальненні за прагулы або за знаходжанне на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення.

Бабруйск

Як і ў Магілёве, самыя грашовыя вакансіі ў Бабруйску — у арганізацыях, звязаных з IT-галіной. Вось незвычайная:

шукаюць IT-настаўніка для дзяцей па распрацоўцы гульняў (Minecraft, Roblox, Unity, Construct 3, Unreal Engine). Такому адмыслоўцу наймальнік гатовы плаціць 80 тысяч расійскіх рублёў (3200 беларускіх).

Прэтэндэнт мусіць валодаць досведам стварэння камп'ютарных гульняў і выкладання інфарматыкі ці праграмавання дзецям школьнага ўзросту, а таксама мець вышэйшую адукацыю. Наймальнік разгледзіць рэзюмэ ад студэнтаў.

Па-за ІТ-сектарам найбольшыя заробкі прапануюць сілавыя структуры. Так, бабруйская папраўчая калонія № 2 шукае начальніка атрада. Яму гатовыя плаціць на рукі да 1600 рублёў.

Прэтэндэнт павінен мець «вышэйшую скончаную адукацыю, быць адслужыўшы ва Узброеных сілах альбо мець адтэрміноўку ад службы на законных падставах. Асабліва адзначана, што прэтэндэнт мусіць быць стрэсаўстойлівым.

Сельгаспрадпрыемства «Неўскі-агра» з Бабруйскага раёна шукае не толькі жывёлаводаў і паляводаў, але таксама намесніка кіраўніка па ідэалагічнай працы. Ідэолагу гаспадарка гатовая плаціць 1500 рублёў. Жывёлавод жа, напрыклад, можа разлічваць на 550 рублёў.

Бабруйскія прадаўцы ў сеткавых крамах за месяц заробяць да 700 рублёў. Для ахвотных працаваць на касах свабодных вакансіяў у горадзе на Бярэзіне нямала.

Клімавічы

У Клімавіцкім раёне адна з мясцовых прыватных арганізацыяў шукае «рэгіянальнага прадстаўніка» і абяцае яму да 4500 рублёў. Такі спецыяліст мае разбірацца ў прадуктыўнай жывёлагадоўлі і камбікормавай вытворчасці. 

У Клімавіцкім раённым цэнтры занятасці насельніцтва праходзіць кірмаш вакансіяў. Беспрацоўных на відэа здымае аператыўнік. Фота: rodniva.by 

Больш як два дзясяткі работнікаў патрабуюцца славутаму Клімавіцкаму лікёра-гарэлачнаму заводу: грузчыкі, наладчыкі, экспедытары.

Наладчык абсталявання можа разлічваць да 900 рублёў. Гэта самая грашовая прапанова для патэнцыйнага працаўніка. Экскаватаршчыку на траціну стаўкі выплацяць 150 рублёў. Грузчыку абяцаюць да 250-ці. 

На завод водзяць на экскурсіі навучэнцаў мясцовай гімназіі. Ім паказваюць участкі гатавання і разліву алкагольных напіткаў, а таксама гатавання лікёра-гарэлачнай прадукцыі. Завод мае патрэбу ў спецыялістах і разлічвае, што, пабачыўшы вытворчасць, гімназісты захочуць тут працаваць па сканчэнні вучобы.

У Клімавіцкім раёне Лікёра-гарэлачны завод горадаўтваральны. Разам з мясцовым камбінатам хлебапрадуктаў ён найвялікшае прадпрыемства горада. На іх устойлівасці трымаецца мясцовая эканоміка. Што да лікёра-гарэлачнага завода, то ён у пяцёрцы прадпрыемстваў, якія найбольш уносяць у бюджэт Магілёўскай вобласці.

Хоцімск

Мясцовы райвыканкам таксама мае патрэбу ў службоўцах. Упраўленню па сельскай гаспадарцы і харчаванні не хапае  галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі. Кандыдату абяцаюць плаціць да 1120 рублёў. У яго мусіць быць 2 гады працоўнага стажу і вышэйшая адукацыя.

Доктару-спецыялісту ў раённую больніцу абяцаюць 1000 рублёў.

Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў шукае доктара-спэцыяліста на чвэрць стаўкі за 220 рублёў. 

За 270 рублёў на паўстаўкі шукаюць хормайстра для клубнай сістэмы раёна. У яго мае быць сярэдняя спэцыяльная адукацыя. А загадчыцы сельскага дома культуры абяцаюць за поўны працоўны дзень 678 рублёў.

Чытайце таксама:

Мабілізацыя непазбежная і ў Беларусі? Тлумачаць спецыялісты

Колькі каштуюць паслугі ў цырульні?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
28.09.2022
"У Клімавіцкім раённым цэнтры занятасці насельніцтва праходзіць кірмаш вакансіяў. Беспрацоўных на відэа здымае аператыўнік."
what ?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31