Знайсці
23.09.2022 / 18:124РусŁacБел

Расіянам паабяцалі за смерць на вайне спісваць крэдыты

Расійскія сенатары прапанавалі спісваць крэдыты вайскоўцаў, якія загінулі або атрымалі цяжкае раненне на вайне ва Украіне. Іх абавязацельствы будуць спыненыя і не будуць перакладвацца на членаў сям'і, якія знаходзяцца на іх утрыманні. Законапраект неўзабаве ўнясуць у Дзярждуму.

Таксама ў законапраекце прапісаны парадак крэдытных «канікул» для прызваных на фронт. Тым, хто знаходзіцца ў зоне баявых дзеянняў, дазволяць часова не плаціць або паменшаць памер сумы па абавязацельствах.

Тэрмін ільготнага перыяду будзе вызначаць сам пазычальнік. Крэдытор павінен разгледзець яго патрабаванне на працягу пяці дзён. Калі банк не дасць адказу за 10 дзён, льготны перыяд усталёўваецца аўтаматычна з моманту накіравання патрабавання або названай у ім даты. Норму збіраюцца распаўсюдзіць на ўсе віды спажывецкіх крэдытаў, уключаючы іпатэку.

Па задумцы, крэдытныя «канікулы» будуць давацца аўтаматычна, пасля таго як грамадзянін паведаміць банку пра свой удзел у вайне з Украінай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
0
Суповой пакетик/адказаць/
23.09.2022
Российские чиновники: "За что бы еще такое их (народ) купить? Что бы им еще наобещать? Чем бы еще задобрить?" Экономисты: "О Боже, откуда взять средства на эту [...] спецоперацию и все расходы, связанные с нею?!" Народ... безмолствует. За исключением тех, кто уже сидит: голос этих людей почему-то слышнее всего...
23.09.2022
Ха-ха-ха! А как ты с мёртвого кредит вернёшь?
0
голос поколения/адказаць/
23.09.2022
белая лада.. списанный кредит.. выплаты родственничкам ненаглядным всех мастей (особенно алчным самкам).. РАЙ! РАЙ с сотней девственниц в придачу - или это ещё не обещали? я уже утонул в этих абяцанках.. Столько ништяков за какой-то сущий пустяк - за  холопью жизнь, а они всё по казахстанам шкерятся.. неблагодарные смерды...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера