Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 4 чалавекі. Усе яны асуджаныя за падтрымку Украіны
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Гэта Павел Піскун, Дзяніс Сасункевіч, Антон Малюга і Андрэй Маслаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Павел Піскун асуджаны на два гады за перадачу звестак і відэа пра перамяшчэнне расійскай вайсковай тэхнікі па тэрыторыі Беларусі. Антон Малюга за тое ж атрымаў тры гады калоніі. Дзяніс Сасункевіч асуджаны на два гады па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. А Андрэя Маслава пазбавілі волі на 2,5 года за падрыхтоўку да ўдзелу ў вайне на баку Украіны.
Усяго па стане на сёння ў Беларусі налічваецца 1346 палітвязняў, якіх прызналі такімі праваабаронцы. Але ўвогуле, колькасць людзей, якія трапілі за краты па палітычных матывах, значна большая.
0
1
0
0
1
3
«І Фелікс такі малады». Калектыў Ліцэя БДУ працаваў на суботніку ў музеі-сядзібе «Дзяржынава»
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Аўтобус з беларусамі трапіў у аварыю ў Польшчы
 
Ці магла б Беларусь стаць незалежнай без Пазняка?
 34
Жанаты мужчына быў з Сабаленкай у Штутгарце, і яму можна ёй класці руку ніжэй за талію
 18
На пляжы ў Аланьі памёр 76-гадовы беларус
 2
У палку Каліноўскага няма згоды, калатнеча ідзе адносна выбараў у Каардынацыйную раду
 35
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера