Знайсці
23.09.2022 / 17:464РусŁacБел

Сын Міхаіла Фінберга публічна падтрымаў Алу Пугачову

Днямі на старонцы Алы Пугачовай у Instagram з’явіўся пост, у якім народная артыстка СССР просіць залічыць яе ў шэрагі іншаагентаў з салідарнасці са сваім мужам Максімам Галкіным. На яе выказванне адрэагавалі многія, у тым ліку, як заўважыла «Народная воля», і Элі Аляксандр Фінберг, адзіны сын вядомага беларускага музыкі, дырыжора Міхаіла Фінберга.

Элі Аляксандр Фінберг з бацькам

«Тое, што, не пабаюся гэтага слова, Вялікая спявачка Ала Барысаўна Пугачова, знаходзячыся ў Расіі, не баіцца адкрыта казаць тое, што яна сказала, — безумоўна, выдатны знак, які сведчыць пра хуткія будучыя і такія жаданыя для усіх прыстойных людзей змены», — адзначыў Элі Аляксандр Фінберг.

Бацька Элі Аляксандра, Міхаіл Фінберг, у 2020 годзе актыўна падтрымаў рэжым Лукашэнкі, вельмі рэзка выказваючыся адносна масавых пратэстаў. Ён лічыў, што на вулічныя акцыі ходзяць бандыты, нягледзячы на іх падкрэслена мірны характар. Таксама ён удзельнічаў у прапагандысцкіх мерапрыемствах, у тым ліку выступаў са сваім Нацыянальным акадэмічным аркестрам Беларусі на сцэне фактычна разгромленага ўладамі Купалаўскага тэатра. 11 снежня 2021 года Міхаіл Фінберг памёр на 75-м годзе жыцця. 

Самому Элі Аляксандру Фінбергу 48 гадоў, ён жыве ў Канадзе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
47
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
2
0
Правдоруб/адказаць/
23.09.2022
А тебе, бот без имени, для чего эта информация? Она - Пугачёва, а ты нонеймный ботяра с фабрики Пригожина. Тебе цена 30 рублей! Её будут помнить десятилетиями, тебя и сейчас никто не знает...
0
Будни ябацьканутых застабилов/адказаць/
23.09.2022
антиалла, лилипут пытается преодолеть собственную никчемность банальным приемом обесценивания гулливера. Боль от собственной ничтожности притупляется , и лилипут продолжает влачить свое серое существование.
5
пугачева - это тоже вообще-то не имя. а псеудОним/адказаць/
23.09.2022
Правдоруб? хоть в одном из ваших слов есть хоть какая правда?)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930