Знайсці
22.09.2022 / 21:554РусŁacБел

Аб'яднаны пераходны кабінет да 5 кастрычніка вызначыцца з планамі, праектамі і прапановамі

Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі 22 верасня выдаў пастанову «Аб дзеяннях, накіраваных на аднаўленне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь». Гэтай пастановай да 5 кастрычніка ўсе члены кабінета, прызначаныя ў яго ў жніўні, абавязуюцца выканаць пэўныя канкрэтныя дзеянні.

Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў мусіць да 5 кастрычніка прадставіць у Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі «Перамога».

Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык абавязуецца ў гэты ж тэрмін прадставіць у Кабінет план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны.

Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка павінен «падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана «Перамога», а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэнне Кабінета праект палажэння аб прысваенні вайсковых і спецыяльных званняў Беларусі».

Прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі мусіць зрабіць адразу дзве рэчы: «прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь» і сумесна з Паўлам Латушкам «падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
3
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
23.09.2022
"Я планов их люблю громадье, Размаха шаги саженья."
0
Мойша/адказаць/
23.09.2022
А рагозін абяццаў да 25 базу на Луне))))
0
Дзяніс/адказаць/
25.09.2022
Гэтыя хоць што-та намагаюцца рабіць. Пазьняк толькі агентаў шукае, Цапкала грошы, а іншыя зусім нічога не робяць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930